Памёр у камандзіроўцы
Вілейка, Aўтар: Сяргей ЗЯНЬКО, 26.07.2010. 13:42
Пракурор Вілейскага раёна Уладзімір Дубоўскі расказаў у інтэрв’ю “РГ”, што прычынай смерці стаў інфаркт. Па словах Уладзіміра Дубоўскага, дрэнна Аляксандру Занкавічу стала па дарозе ў Жодзіна. Яго тэрмінова паклалі ў мясцовую бальніцу.
Дактары не здолелі выратаваць жыццё кіраўніка вілейскага сельгаспрадпрыемства. У нядзелю каля 14 гадзін ён памёр.
Сяргей ЗЯНЬКО.

RSS
Паслаць камэнтар