Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -12° Маладзечна
Вілейка -11° Вілейка
Смаргонь -11° Смаргонь
Ашмяны -11° Ашмяны
Валожын -13° Валожын
Мядзел -10° Мядзел
Астравец -11° Астравец
Думкі ўслых. Аўтарскі праект Марыны Сліж
21.08.2010, Маладзечна / AЎТАР(Ы): Марына Сліж

“У нашай вёсцы ніводнай пустой хаткі не засталося, – расказвае мне знаёмая бабуля. – Усе выкупілі”. “Пад дачы?” – пытаюся ў яе? “Што ты! – махае яна рукой. – Нейкіх людзей чужых са сталіцы туды панавозілі. Ніхто нідзе не працуе, толькі п’юць”.

31.07.2010, AЎТАР(Ы): Марына Сліж

“Замуж выйсці – трэба знаць, позна легчы, рана ўстаць”, – гэта так калісьці настаўляла перад вяселлем маю знаёмую бабуля. І, быццам бы, прагаварыла.

16.07.2010, Маладзечна / AЎТАР(Ы): Марына Сліж
“Калі трыццаціградусная спёка пратрымаецца яшчэ дні два, я загіну”, – скардзіцца мая знаёмая, якая жыве на пятым паверсе дома, у якім няма тэхнічнага паверха. “А я загіну сёння, хвілін гэтак праз 15”, – трымаючы ў адной руцэ тэлефонную трубку, а ў другой відэлец, якім збіраюся пераварочваць рыбу, плачуся ёй.
10.07.2010, Маладзечна / AЎТАР(Ы): Марына Сліж
Некалькі тыдняў таму давялося быць ў Ашмянах, дзе праходзіў рэгіянальны фестываль-конкурс выканаўцаў эстраднай песні “Адна зямля”. Што ўразіла? Гасціннасць мясцовых людзей.
19.06.2010, Маладзечна / AЎТАР(Ы): Марына Сліж
Сваю сонечную, светлую кватэру Федзька любіў толькі восенню, зімой і вясной. Летам ён яе ненавідзеў. У спёку ў пакоях стаяла такая гарачыня, што немагчыма было ні жыць, ні спаць.
25.04.2010, Маладзечна / AЎТАР(Ы): Марына Сліж
“Ганна Іванаўна, можна я вам нешта на вушка пашапчу”, – просіць сваю настаўніцу другакласніца Веранічка. “Шапчы”, – схіляецца да дзяўчынкі тая. “Я вершык не вывучыла. Татка ўвесь вечар ваяваў” – прызнаецца вучаніца дрыжачым галаском і адразу ж пачынае плакаць.
20.03.2010, Маладзечна / AЎТАР(Ы): Марына Сліж
“Людзі цяпер нервовыя, – расказвае адна жанчына другой. – Прыходжу вечарам да суседкі, а яна гадзіннікі са сцен здымае. Кажа, цікаюць, заснуць не даюць”.