weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
29.01.2012
Вёска Давыдкі Касцяневіцкага сельсавета. Надвячорак. Чацвёра хлопцаў, узяўшы ў рукі музычныя інструменты, выйшлі на вуліцу павесяліць народ.
29.01.2012
28 студзеня. 300 гадоў з дня нараджэння Удальрыка Крыштафа Радзівіла (1712 – 1770), дзяржаўнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, польскага і беларускага паэта, гісторыка.
28.01.2012
Канец 1951 года. Здадзеная ў эксплуатацыю Іжанская ГЭС, якая забяспечвала святлом бліжэйшыя вёскі. ГЭС дзейнічала каля 10 гадоў. Тут жа працаваў і млын.
22.01.2012
21 студзеня. 125 гадоў таму ў вёсцы Азяроды Мядзельскага раёна нарадзіўся Фёдар Яхімовіч – беларускі вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі, прафесар, распрацаваў і ўвёў у практыку спосаб падскурнага пералівання крыві, аўтар 26 навуковых работ.
21.01.2012
“Прачытала ў вашай газеце матэрыял пра Старыя Габы. Засмуцілася, што ніхто ў вёсцы так і не змог расказаць журналісту, адкуль пайшла яе назва.  Мая версія паходжання населенага пункта – таксама не гістарычнае даследаванне. Я яе чула ад старых людзей”.
11.01.2012
Дзе б ні кідала жыццё чалавека, а родныя сцежкі ўсё роўна паклічуць да сябе. Вось так ужо немаладыя муж і жонка Хархалёвы – Эдуард і Тамара – завіталі  ў нашу Ілью, каб адшукаць штосьці забытае, але такое роднае.
08.01.2012
Ларыса нарадзілася ў лясной вёсачцы Пералясанка, ці на хутары Нелюбы. Тут прайшло яе дзяцінства, бо пасля бацькам далі кватэру ў Белакорцы, адтуль, пасля заканчэння школы, яна паехала паступаць адразу ў педагагічнае вучылішча, а пасля ў інстытут.
07.01.2012
25 снежня 2011 года споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння жонкі, сяброўкі і паплечніцы Янкі Купалы – Уладзіславы Францаўны Луцэвіч (25.12.1891–25.2.1960), педагога, Заслужанага дзеяча культуры БССР. Вечарына з нагоды яе юбілею прайшла ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, стваральнікам і першым дырэктарам якога яна была на працягу 1944–1960 гадоў.
01.11.2011
Даваенная выпускніца маладзечанскай гімназіі імя Тамаша Зана Рэгіна Астравух арганізавала ў час вайны падпольную школку для мясцовых дзетак-палякаў. Піша Франц Світо. Архіў "РГ", публікацыя ў газеце 6 чэрвеня 2003 года.
27.10.2011
У сярэдзіне кастрычніка мы апублікавалі вясельны фотаздымак маладой пары. На жаль, рэдакцыя тады не ведала ні вёскі, дзе адбывалася вяселле, ні тым больш прозвішча маладых. А дзесьці праз месяц да нас завітаў віноўнік гэтай урачыстасці – Іван Брадзінскі. Каб падрабязна расказаць пра ўрачыстасць.
20.10.2011
Надзвычай плённую краязнаўчую экспедыцыю па Хаценчыцкім сельсавеце здзейснілі 16 кастрычніка вілейскія краязнаўцы, мастакі, сябры рэдакцыі выдання “Волат” і таварыства аховы помнікаў.
15.10.2011
Вяселлі ў вёсцы раней гулялі шумныя, вясёлыя, чалавек гэтак на восемдзесят. Паспрабуй не запрасі каго-небудзь, няхай сабе і з далёкай радні, пакрыўдзіцца чалавек на ўсё жыццё. Ды і суседзяў ніхто не аддзяляў. Яны ж, як вядома, блізка, пад бокам. Таму таксама – сваякі…
21.09.2011
Пераклады мемуараў дыпламата і кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага апублікаваныя ў часопісе “Arche” ў №6. Краязнаўца і даследчык з Залесся Сяргей Верамейчык адзначае, што гэта першая публікацыя мемуараў на беларускай мове.