weather 3° Маладзечна
weather 3° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 3° Ашмяны
weather 0° Валожын
weather 3° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
Гараскоп
31.01.2019 12:41

Гараскоп 1-7 лютага

Авен

Старайцеся не настройваць сябе на дрэннае, і ў вашым жыцці ўсё будзе адбывацца значна лепш. Дні заклікаюць да нейкай лёгкасці, абыякавых і ціхамірных адносін да таго, што адбываецца. Менавіта такая пазіцыя, магчымасць даверыцца волі лёсу, дазволіць вам дасягнуць неабходных вынікаў.

Цялец

Ідэі для бізнесу або ўладкавання свайго жылля, якія з’явяцца ў пачатку тыдня, будуць самымі паспяховымі, паспрабуйце не ўпусціць іх, нават калі яны прыйдуць у сне. Цяпер вам можа ўсміхнуцца лёс, але тут важна не ўпусціць птушку шчасця. Неабходна смела лавіць яе за хвост і цягнуць да сябе, пакуль не выканае вашага запаветнага жадання.

Блізняты

Вы атрымаеце ўсё неабходнае, каб ажыццявіць свае жаданні і даўно задуманыя планы. Выберыце асноўны напрамак для дзейнасці і праявіце максімум працавітасці і намаганняў для дасягнення мэты.

Рак

Вы заслужылі трохі адпачынку. Справы прыведзеныя ў норму, усё пастаўлена на паток і можна проста атрымліваць асалоду ад працэсу, як усё адбываецца і ідзе, згодна з вашым планам.

Леў

Спрыяльныя дні, асабліва для ўсяго, што звязанае з сям’ёй і атрыманнем эмацыйнага задавальнення. Але каб не парушыць ідылію, каб сваімі неакуратнымі ўчынкамі не нашкодзіць адносінам і не сапсаваць сабе і іншым прыемны момант, праявіць мудрасць, чуласць і разуменне тонкіх працэсаў.

Дзева

Шмат часу прыйдзецца ўдзяліць папяровай валакіце. Пастарайцеся быць як мага больш уважлівымі, каб не згубіць якога-небудзь важнага дакумента.

Шалі

Падзеі гэтых дзён могуць адкрыць новыя гарызонты і поле для дзейнасці, таму ўважліва пастаўцеся і будзьце гатовыя. Ёсць магчымасць паспяхова рэалізаваць сябе ў фінансавай сферы, атрымаць прасоўванне па працы ці неяк уладкаваць сваё жыллё.

Скарпіён

Матэрыяльны дабрабыт у гэты час атрымае новую апору і дадатковы штуршок наперад. За вамі застанецца толькі ўвасобіць усё ў жыццё.

Стралец

У вас шмат сіл, і калі гэтыя сілы прымяніць з розумам, то можна было б зрабіць нешта зусім незвычайнае і грандыёзнае. Так што думайце, плануйце, разлічвайце.

Казярог

Вас чакае шмат пераменаў. Кола лёсу можа паварочвацца ў розныя бакі, але ў вас ёсць усе шанцы павярнуць яго так, каб вам прынесці больш карысці. Для гэтага паварушыце мазгамі, праявіце разважлівасць, хітрасць і ўнутраную непрымірымасць.

Вадалей

Вам захочацца весяліцца, радавацца жыццю, траціць свой час на ўсялякія свавольствы, з’явіцца рамантычны настрой. Але жыццёвая сітуацыя накіроўвае вас у прыземленае рэчышча. Надайце больш увагі працы ці ўладкаванню дамашняй утульнасці.

Рыбы

Вас чакае шмат эмоцый, якія можна будзе ўзяць пад кантроль і накіраваць у прадуктыўнае і, магчыма, нават вельмі выгаднае рэчышча. Удзяліце ўвагу сабе, паклапаціцеся пра сваё здароўе і прыгажосць.
Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце