weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 0° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4136
1 долар 2.1204
100 рас.руб. 3.2021
Гараскоп
22.11.2018 16:59

Гараскоп 23-29 лістапада

Авен

Падзеі будуць звязаныя з уладкаваннем быту, развіццём фінансавых магчымасцяў і прывядзеннем у парадак спраў у гэтай галіне. Больш старанна падлічвайце свае даходы і расходы, каб не выбіцца з раўнавагі.

Цялец

Вам трэба будзе перанесці нялёгкае выпрабаванне, якое закране ваша асабістае жыццё – адносіны ў сям’і ці з вельмі блізкімі людзьмі. Не назапашвайце крыўды і не адкладайце на потым працу над імі.

Блізняты

Эмоцыі, якія захліснулі вас у апошнія дні, павінны знайсці больш мірнае рэчышча, супакоіцца і ўраўнаважыцца. Дні будуць прысвечаныя менавіта такім падзеям, якія дазволяць вам утаймаваць сваю эмацыйнасць, а таксама лепш зразумець самога сябе.

Рак

Калі вы ставіце перад сабой сур’ёзныя мэты і імкняцеся дасягнуць небывалых вяршыняў, то памятаеце, што вам прыйдзецца не малым і ахвяраваць, і часам ахвяру трэба прынесці яшчэ задоўга да таго, як вы ўбачыце першыя прыкметы выніку.

Леў

Дні выдаюцца няпростыя. Падзеі могуць сур’ёзна расчараваць. Упадак жыццёвых сіл, страта даверу да людзей могуць прывесці да развіцця дэпрэсіі. Набыць спакой і аднавіць душэўную раўнавагу вам дапамогуць блізкія сваякі або сябры.

Дзева

Вас можа падвесці ваша эмацыйнасць. З аднаго боку, вы адкрытыя свету, зведваеце яркія моцныя пачуцці, імкняцеся ўвасобіць у жыццё свае жаданні і фантазіі. У вас дастаткова сіл лёгка ажыццявіць задуманае. Але, з іншага боку, колькасць жаданняў настолькі вялікая, што вы губляецеся ў гэтай разнастайнасці. Шукайце ў сабе сілы і рашучасць, каб зрабіць крок у правільным кірунку.

Шалі

Мноства радасных падзей наведаюць ваш дом, перш за ўсё эмацыйных. Часам радасць можа быць нават нічым не абумоўленая, але хіба патрэбныя такому пачуццю нейкія доказы і перадумовы.

Скарпіён

Усе дні будуць прысвечаныя толькі пытанням зарабляння грошай. Гэта можа прывесці да таго, што вы не будзеце заўважаць у жыцці нічога, акрамя вашай работы. Не станьце рабом матэрыяльнага свету.

Стралец

Падзеі гэтых дзён можна назваць лёсавызначальнымі. Вам трэба будзе выбіраць: мір, спакой і цяпло дамашняга ачага альбо скідваеце з сябе гэты, хоць і прыемны, але груз, і набываеце свабоду. Выбар за вамі.

Казярог

За сваё месца пад сонцам прыйдзецца пазмагацца і не раз. Калі вы жадаеце стабільнасці і спакою ў доме, то неабходна адстаяць сваю пазіцыю, тым больш што сіл і магчымасцяў у вас будзе дастаткова.

Вадалей

Не імкніцеся нешта планаваць, асабліва ў рамантычнай сферы. Даверцеся сваёй інтуіцыі, і яна прывядзе вас да патрэбнага выніку. Дазвольце пачуццям і эмоцыям весці вас, адключыце розум, і атрыманы вынік перасягне ўсе вашы чаканні. Спрыяльны перыяд для стварэння сям’і.

Рыбы

Час спрыяльны для тых, хто прывык дамагацца выніку, спадзеючыся толькі на сябе і сваю рашучасць. Смела ідзіце наперад, ніякія перашкоды не змогуць вас спыніць.
Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце