weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 21° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 21° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3366
1 долар 2.0508
100 рас.руб. 3.061
Гараскоп
10.08.2018 21:07

Гараскоп на 10-16 жніўня

Авен

Цяпер вам не хочацца ні перамен, ні вострых адчуванняў, ніякія неўсвядомленыя жаданні не азмрочаць небасхіл вашага настрою. Але пара ўжо неадкладна паклапаціцца пра сваё здароўе, каб у далейшым не сутыкнуцца з праблемамі.

Цялец

Вы імкняцеся паўплываць на свет, навязаць навакольным сваю волю, а рабіць гэтага не варта. Прысвяціце дні сузіранню таго, што адбываецца вакол вас, аналізу самога сябе ці адносін з каханым чалавекам.

Блізняты

Пастарайцеся рабіць як мага больш добрых спраў. Бо калі ў перыяд свайго поспеху і шчасця вы нікога не забылі і не пакрыўдзілі, то шчасця вам прыбавіцца яшчэ больш.

Рак

З’явіцца цяга да фінансавых эксперыментаў – гэта можа быць як захапленне латарэяй, так і жаданне заняцца работай. І калі латарэяй заняцца можна смела, то ад больш рызыкоўнага і кардынальнага лепш устрымацца.

Леў

Перыяд не з лёгкіх, але цяжкасць не ў вялікай колькасці спраў, а ў зацяжной стомленасці. Не адмаўляйцеся ад далёкай паездкі – такая магчымасць выпадае не часта.

Дзева

Гэтыя дні ўселяць аптымізм, падораць радасныя і незабыўныя моманты. Не чакайце імгненнага ўзнагароджвання за сваю працу. Поспех прыйдзе, але не адразу і не без цяжкасцей.

Шалі

Гэта перыяд усведамлення таго, што неабходна, каб быць шчаслівым і плённа працаваць. Ён важны з пункту погляду фарміравання маральных установак. Вам прыйдзецца шмат чаму навучыцца. А яшчэ цяпер важна ацаніць свае ўчынкі, прыняць і зразумець памылкі – гэта аснова вашай будучыні.

Скарпіён

Чакайце падзей, якія ўзбударажаць ваша ўяўленне і дазволяць дасягнуць больш высокага ўзроўню мыслення і самавыражэння. Пастарайцеся ўдзяліць больш увагі свайму здароўю, паклапаціцеся пра тое, каб у вашым штодзённым рацыёне было больш гародніны і фруктаў.

Стралец

У асабістых адносінах магчымыя ўскладненні. Звязана гэта з тым, што вы шукаеце не простага пачуцця, а стараецеся знайсці ў адносінах уласную выгаду. Каб пазбегнуць канфлікту, умейце пайсці на кампраміс.

Казярог

Гэта час учынкаў, што ўмацоўваюць дух, якія потым успамінаюцца з асаблівай гордасцю і за якія не будзе сорамна. Спрыяльны час для разгадвання тайнаў і загадак. Падсвядомасць можа папярэджваць пра магчымыя непрыемнасці праз сны і збег абставінаў.

Вадалей

Памятайце аб небяспецы ілюзій і падманаў. Нельга з дакладнасцю сказаць, што адбудзецца, але пазбягайце людзей, якія прапануюць вам фантастычныя планы ці спрабуюць захапіць вас сваімі фанатычнымі ідэямі. Вучыцеся "расшыфроўваць" сігналы, якія пасылае вам падсвядомае "Я" і чутка ўнікаць ў знакі вышэйшай волі, што будуць сустракацца на вашым шляху. Такая здольнасць стане памочнікам у справах.

Рыбы

Не супярэчце спецыяльна людзям і не імкніцеся выклікаць у іх зайздрасць, паколькі яна паслужыць сігналам да ўдару ў адказ. А яшчэ накіроўвайце негатыўную энергію на ажыццяўленне канструктыўных планаў.
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце