weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3366
1 долар 2.0508
100 рас.руб. 3.061
Гараскоп
10.05.2018 09:29

Гараскоп на 11-17 мая

Авен

Вас чакаюць змены ў асабістым жыцці і на працы – іх не варта баяцца, насупраць, неабходна прыкласці намаганні для таго, каб атрымаць як мага больш ад гэтых пераменаў.

Цялец

Вам варта сур’ёзна задумацца над фінансавымі пытаннямі, якія апошнім часам выходзяць з-пад кантролю. Але лёс добразычлівы, і ў вас з’явяцца магчымасці самастойна змяніць сваё жыццё да лепшага, але толькі ў тым выпадку, калі будзеце прыслухоўвацца да свайго сэрца і дзейнічаць, згодна з інтуіцыяй.

Блізняты

Калі вы задумалі развіваць існуючыя адносіны, выводзіць іх на новы, больш трывалы і сур’ёзны ўзровень (напрыклад, падумваеце аб сумесным жыцці ці дзецях), то цяпер самы зручны час для падобнага роду рашэнняў.

Рак

Выхадныя добра прысвяціць актыўнаму адпачынку ў прыемнай кампаніі. Астатнія дні для вас могуць выдасца сумнымі і нецікавымі, вам захочацца сысці ад навакольнага свету далей, засцерагчы сябе ад шуму і мітусні.

Леў

Цяпер вы можаце адчуць сябе не ў сваёй талерцы і ўвогуле лішнім, бо вас ніхто не захоча слухаць, а падзеі будуць адбывацца зусім незалежным ад вас чынам. І можа, было б лепш, калі б вы і не спрабавалі ў іх умешвацца.

Дзева

Дні вельмі спрыяльныя для вас. Вы будзеце цалкам задаволеныя жыццём. Выхадныя спрыяльныя для зносін са сваякамі, могуць нахлынуць прыемныя ўспаміны аб мінуўшчыне.

Шалі

Цяпер у вас ёсць усе шанцы ўмацаваць сваё матэрыяльна становішча, праўда, нічога асаблівага рабіць вам для гэтага і не трэба, хутчэй наадварот – вам важна не перашкаджаць, а ўсё што трэба, складзецца само сабой.

Скарпіён

Дні для вас назваць удалымі ніяк нельга, хоць, з іншага боку, усё ў вашых руках. Вам пачне здавацца, што вас ніхто не шануе і ні ўва што не ставіць, і гэта можа сур’ёзна вас знерваваць і выбіць з каляіны. А пры такім настроі ніякая праца не атрымоўваецца. Таму вазьміце сябе ў рукі і дзейнічайце, як лічыце патрэбным.

Стралец

Вам прыйдзецца рабіць тое, што вельмі надакучыла, але пры гэтым кінуць працу таксама нельга. Разрадзіць абстаноўку і палепшыць сітуацыю дапаможа сяброўская кампанія.

Казярог

Цяпер з вас можна будзе браць прыклад, бо вы будзеце паспяховыя ва ўсіх пачынаннях і зможаце па праве сабой ганарыцца.

Вадалей

Цяпер вы зможаце паспець паўсюль і перарабіць усе справы, калі б ні адно “але”. А заключаецца яно ў тым, што вы не зможаце знайсці сабе прымяненне самастойна, назіраецца некаторая разгубленасць. Падзеі могуць развівацца значна лепш, калі знойдзецца нехта, хто дасць вам дакладныя ўказанні да дзеяння. Сітуацыя, праўда, нармалізуецца хутка, тады і сіл у вас будзе яшчэ дастаткова і разуменне, што трэба зрабіць у першую чаргу, а што ў другую, прыйдзе да вас.

Рыбы

Вам усё ж давядзецца заняцца тымі справамі, якімі вы вельмі не хацелі займацца і ўвесь час адкладалі на потым. Вось гэта самае “потым” і наступіла.
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце