weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 21° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 21° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.312
1 долар 1.9886
100 рас.руб. 3.1609
Гараскоп
12.04.2018 16:25

Гараскоп на 13-19 красавіка

Авен

Удзячнасць робіць чалавека шчаслівейшым. Прычым не толькі таго, каму яна адрасаваная, але і таго, хто яе гаворыць. Не забывайце дзякаваць людзям за ўсё, што яны для вас робяць.

Цялец

Прыслухоўвайцеся да інтуіцыі. Вашы разважанні вельмі важныя, але інтуіцыя – гэта ваша суперсіла. Яна выкарыстоўвае ваш досвед і жыццёвую мадэль, каб знайсці адказ на любое пытанне. Бывае, яна ўзнікае спантанна, і лепш прыслухацца да яе.

Блізняты

Маленькія рэчы таксама важныя. Усе мы чакаем вялікіх перамог і дасягненняў і забываем пра тое, што яны складаюцца з дробных і бывае нават незаўважаных крокаў. Цаніце гэтыя крокі. І добра ўсвядомце правіла трох Н – няма нічога немагчымага.

Рак

Верце ў сябе, любіце сябе. Ведайце, што вы для сябе – самыя галоўныя. І гэта зусім не эгаізм, бо чым больш любові вы назапасіце ў сабе, тым больш яе зможаце даць тым, хто вас акружае.

Леў

Узрост – гэта лічба. Калі вам 20, вы думаеце, што 50 – гэта кашмар. Але калі вам 50, вы адчуваеце, што вам 30. Наш узрост не павінны вызначаць нашых адносін да жыцця. Не давайце лічбам мяняць вас.

Дзева

Бярыцеся за складаныя задачы і верце ў тое, што ўсе цяжкасці ўдасца пераадолець. Нездарма кажуць: “Вочы баяцца, а рукі робяць”. Рабіце тое, што вам падабаецца, і не бойцеся гаварыць “не” нават блізкім людзям.

Шалі

Сілкуйце сваё сэрца, нутро любоўю кожны дзень, і гэта будзе лепшымі лекамі ад хвароб, стрэсаў. Больш бывайце на прыродзе і любуйцеся яе прыгажосцю. Навучыцеся бачыць у кожным чалавеку толькі добрае.

Скарпіён

Заняткі спортам пастаянна павінны стаць часткай вашага ладу жыцця. Гэта зробіць вас больш моцнымі фізічна, маральна і эмацыйна. Таксама палепшыць здароўе і знешні выгляд.

Стралец

Трацьце грошы па сваіх магчымасцях і не залазьце ў даўгі. Жывіце свабодна. Даўгі не дазволяць вам гэтага зрабіць. Будзьце адкрытыя і шчырыя – гэта здорава, гэта лекі. І гэта дае магчымасць людзям верыць вам і дзяліцца з вамі сваімі эмоцыямі, а вы можаце дзяліцца з імі ў адказ.

Казярог

У вас стан, блізкі да дэпрэсіі. Не ўпадайце ў адчай. Жыццё такое пераменлівае, што калі сёння вам дрэнна, то заўтра можа адбыцца такое, што ад радасці аж дух захопіць. Калі ў вас не ляжыць душа да якога-небудзь чалавека ці нейкай працы, не варта губляць на іх свой час.

Вадалей

Дзверы новых магчымасцяў зноў шырока адчыненыя перад вамі. Трэба толькі дачакацца адпаведнага моманту, які, дарэчы, можа здавацца на першы погляд зусім выпадковым. У вас павышаецца дзелавая актыўнасць. Галоўнае, не канцэнтруйце сваю ўвагу на цяжкасцях, а праявіце спрыт і схіліце сітуацыю, якая склалася, на свой бок.

Рыбы

Вас стрымлівае страх. А гэта ілюзія. Большасць таго, чаго мы баімся, ніколі не здараецца. Але нават калі і здараецца, то часта аказваецца не такім дрэнным, як мы думалі.
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце