weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 18° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 18° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4436
1 долар 2.0884
100 рас.руб. 3.1453
Гараскоп
13.09.2018 12:58

Гараскоп на 14-20 верасня

Авен

Спрыяльны час для рамантычных знаёмстваў, якія могуць прыўнесці ў вашу жыццё шмат новага. Казаць пра сур’ёзнасць такіх адносін пакуль рана, але калі прыкласці намаганне (а вы гэта ўмееце), то з іх можна атрымаць шмат карыснага.

Цялец

Вы захочаце адным махам вырашыць усе справы, каб потым спакойна адпачыць. Але справіцца са штодзённай руцінай вам не ўдасца. Не адчайвайцеся, трохі пазней у вас адкрыецца новая крыніца энергіі.

Блізняты

У вашу жыццё імкліва ўварвецца нешта новае. Гэта можа быць і новае пачуццё, і новы від дзейнасці. Але не залежна ад таго, як вонкава будзе аформленая гэта навіна, яна прывядзе да стабілізацыі вашага становішча.

Рак

Бываюць моманты, калі нам менавіта не хапае для поўнага шчасця такіх рэчаў, як улада, страсць і грошы. І ў гэтым няма нічога дрэннага. Галоўнае, не захапляцца і не перабраць.

Леў

Зірніце на свет па-новаму. Вы сталі закладнікам сваіх поглядаў ці навязанага вам ладу жыцця. Каб вырвацца з замкнёнага круга, трэба спыніцца і дазволіць жыццю вывесці вас на новы ўзровень.

Дзева

Вы спяшаецеся ў сваім жыцці, а часу не так шмат. Вядома, можна паскараць свой бег, можна прыцягнуць на дапамогу іншых людзей, часам схітраваць. Але рана ці позна вы вычарпаеце рэсурсы, і наступіць крах. Не спрабуйце ўправіцца з усім, вызначыцеся з галоўным, і тады вам хопіць сіл на шчаслівае жыццё.

Шалі

Вы чамусьці не можаце разлічваць на кагосьці іншага, і ад гэтага вам дрэнна. Але няўпэўненасць у навакольных ілюзорная. І што б вам ні здавалася, але дапамогу вы атрымаеце з боку, хоць ніяк і не чакалі яе. Ваш недавер да людзей не ідзе вам на карысць.

Скарпіён

Клапаціцеся пра сябе не на шкоду іншым людзям, і вы пазбегнеце мноства канфліктаў і сутыкненняў інтарэсаў у гэтыя дні.

Стралец

Ваш унутраны свет знаходзіцца на мяжы. Вонкава вы можаце выглядаць вельмі задаволенымі і радаснымі, але ўнутры вас грызуць праблемы і няўпэўненасць. Такое становішча можа прывесці да негатыўных наступстваў. Каб зразумець сябе, вам трэба пабыць сам-насам.

Казярог

У вашым жыцці зараджаецца нейкае новае пачуццё, парыў пяшчоты і любові, які можа перарасці ў нешта большае. Адыдзіце ад жадання усё ўзяць пад свой кантроль, ад патрэбы камандаваць. І тады ў вашым жыцці з’явіцца гэта новае светлае пачуццё. Пакуль жа яму няма месца ў вашай душы.

Вадалей

Вамі можа завалодаць маркотны стан па неабгрунтаваных прычынах, празмерная жаласць да самога сябе і канцэнтрацыя на тым, што вы страцілі і чаго не змаглі дасягнуць. Не перажывайце, хутка гэта пройдзе.

Рыбы

Вамі можа завалодаць маркотны стан па неабгрунтаваных прычынах, празмерная жаласць да самога сябе і канцэнтрацыя на тым, што вы страцілі і чаго не змаглі дасягнуць. Не перажывайце, хутка гэта пройдзе.
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце