weather 12° Маладзечна
weather 12° Вілейка
weather 16° Смаргонь
weather 12° Ашмяны
weather 13° Валожын
weather 12° Мядзел
weather 16° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4663
1 долар 2.1261
100 рас.руб. 3.2227
Гараскоп
02.08.2018 16:13

Гараскоп на 3-9 жніўня

Фота Zeitung Aussiedlerbote

Авен

Вам вельмі хочацца матэрыяльных каштоўнасцяў, багацця, хоць натура вы больш эмацыйная, чым меркантыльная. Тым не менш шанец атрымаць жаданае ў вас ёсць. Цяпер перад вамі могуць адкрыцца перспектывы. Галоўнае, вам не трэба нічога рабіць, проста не супраціўляйцеся падзеям, што адбываюцца з вамі.

Цялец

Памятаеце, што ў любога дзеяння, ёсць, як мінімум, два бакі. Эмоцыі могуць прыносіць як радасць, так і засмучэнні. Трымайцеся светлага боку вашых пачуццяў, і тады ўсё будзе добра. Не дазваляйце сабе хвалявацца або перажываць з якой-небудзь нагоды, інакш негатыўныя эмоцыі могуць захліснуць вас.

Блізняты

Вы апынецеся ў эпіцэнтры ўнутранай барацьбы: з аднаго боку вам неабходна абмяжоўваць сябе дзеля духоўнага развіцця, дзеля іншых людзей; з другога – матэрыяльныя каштоўнасці і мірскія радасці будуць вас ва­біць з падвоенай сілай. У любым выпадку выбар за вамі, і якім бы вы яго не зрабілі, вы ўсё роўна атрымаеце ад гэтага карысць у тым ці іншым выглядзе.

Рак

Для маладых і адзінокіх гэта той час, калі вы можаце завесці новае знаёмства, і, магчыма, яно будзе мець перспектыву. Важнай умовай з’яўляецца тое, што вы павінны цалкам даверыцца свайму лёсу і не спрабаваць яму супраціўляцца. І вось пабачыце – усё выйдзе найлепшым чынам.

Леў

Важная для вас умова – не нясіце праблемы з працы дадому.

Дзева

Практычна ўсё, што плануеце, – збудзецца. Але для гэтага спатрэбіцца рашучасць, актыўнасць, уменне хутка рэагаваць на сітуацыю. Задумайцеся аб важным набыцці.

Шалі

Не закрывайцеся і не адмахвайцеся ад будучых змяненняў. Яны пойдуць вам на карысць. Трымайце вушкі на макушцы, каб не заблытацца ў патоку інфармацыі ці не ўгразнуць у чужых інтрыгах, паколькі далёкія ад такога роду дзейнасці.

Скарпіён

Работу прыйдзецца сумяшчаць з абуладкаваннем быту. Можа паўстаць пытанне пераезду, рамонту, буйных пакупак у дом. Вам свецяць не толькі ўдачныя пачынанні, але і новых сяброў знойдзеце.

Стралец

Надышоў той час, калі вы самі творыце сваё шчасце. Адчуйце перамены ў асабістым жыцці, праяўляйце ініцыятыву.

Казярог

Ваш партнёр будзе служыць вам нязменнай і вернай апорай, аднак не перакладайце на яго увесь груз штодзённых расходаў і спраў. І памятайце, захаваць цудоўныя адносіны пры вельмі хісткіх адносінах зможа той, у каго хопіць смеласці весці сябе так, як ні ў чым не бывала.

Вадалей

Стаўце мэту і няспешна і цярпліва ідзіце ёй насустрач. А тое, што вы яе даб’яцеся – сумненняў не выклікае. Вам цяпер не хапае дзелавой актыўнасці, вы не думаеце, што ўпусцілі тую ці іншую магчымасць, але пазней пачняце шкадаваць, што не былі рашучымі.

Рыбы

Будзьце свабодныя і незалежныя і ў сваіх планах, і ў думках, і ў дзеяннях. Спрабуйце сябе ў тым, чым ніколі не займаліся. Стаўце перад сабой маштабные мэты, павышайце планку чаканняў і не лянуйцеся: вам многае будзе дадзена зоркамі.
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце