weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
Гараскоп
04.01.2019 10:44

Гараскоп на 4-10 студзеня

Авен

Спрыяльная дамашняя абстаноўка, умацаванне сямейных адносінаў, а для адзінокіх, магчымасць абзавесціся спадарожнікам жыцця.

Цялец

Ад вас спатрэбіцца карпатлівая праца. Нічога незвычайнага не адбудзецца, бо вы прывыклі шмат працаваць і вам гэта не ў навіну і не ў цяжар. У той жа час з’яўляецца жаданне і магчымасць зірнуць на ўсё пад іншым вуглом. А змяніўшы сваю жыццёвую пазіцыю, змяніўшы свае погляды на многія факты, акружэнне і праведзеную працу, з’яўляецца жаданне змяніць і сваё жыццё.

Блізняты

Актыўнае праяўленне эмоцый не давядзе вас да дабра. У вас ёсць магчымасць стрымліваць сябе і кантраляваць унутраныя парывы, але, хутчэй за ўсё, вы будзеце дзейнічаць наадварот і яшчэ больш падагрэеце сітуацыю, каб выплюхнуць сваё абурэнне з падвоенай сілай.

Рак

Спрыяльныя дні з эмацыйнага пункту погляду для ўсіх, хто шукае сабе другую палавінку, жадае новых пачуццяў або хоча адрадзіць старыя адносіны, дадаўшы ім сіл і жарсці. Атрымлівайце асалоду ад прыемных момантаў і не губляйце галавы.

Леў

Праца, якую трэба будзе рабіць, вам хутка абрыдне, і захочацца змяніць абстаноўку, прыўнесці ў жыццё нешта новае і лёгкае або дазволіць сабе пагультайнічаць. І гэтаму быць. І вы будзеце адчуваць сябе максімальна радасна і камфортна.

Дзева

Усё будзе ісці добра і спакойна, вы зможаце займацца звыклымі справамі, творчасцю і рукадзеллем, атрымліваючы ад гэтага задавальненне. Але каб гэта не прывяло да негатыўных наступстваў, не забывайце пра ўсё астатняе. Бо іншыя справы і людзі таксама патрабуюць вашай увагі.

Шалі

Ад вас запатрабуецца цярпенне і вытрымка, бо толькі чакаючы патрэбнага моманту, вы зможаце дамагчыся жаданага.

Скарпіён

Усё ў вашых руках, перад вамі адкрываюцца новыя магчымасці і з’яўляюцца сілы, каб дасягнуць жаданага. Галоўным памочнікам будзе розум, спадзявайцеся на сваю магчымасць пралічваць крокі наперад, рабіць штосьці праз сілу ці насуперак пачуццям, і тады ваша жыццё будзе значна лягчэйшым.

Стралец

Пачатак тыдня будзе трыумфальным. Вы нарэшце адчуеце сябе не толькі на сваім месцы, але і дакажаце ўсім астатнім, што вы маеце пэўную вагу і значнасць.

Казярог

Спрыяльны перыяд для цёплых успамінаў і правядзення часу ў коле сям’і або блізкіх сяброў, што дазволіць вам папоўніць сілы і адпачыць.

Вадалей

Вам трэба будзе выбіраць, на што звярнуць увагу – на матэрыяльнае ці духоўнае. Або знайсці спосаб, як ураўнаважыць свае магчымасці і патрэбы і паспець усюды. Дні спрыяльныя і для аднаго, і для іншага, трэба толькі прыняць правільнае рашэнне.

Рыбы

Вы будзеце замкнёныя ў сабе і не знойдзеце часу і жадання для таго, каб пагутарыць з блізкімі, роднымі, даўнімі сябрамі. У вас не будзе жадання і сіл нават на тое, каб проста радавацца жыццю. Высновы, якія вы будзеце рабіць, могуць быць далёкімі ад рэчаіснасці.
Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце