weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -1° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -2° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
Гараскоп
04.10.2018 11:50

Гараскоп на 5-11 кастрычніка

Авен

Прысвяціце больш часу дамашняму ачагу, стварыце ўтульную атмасферу, і гэта палепшыць ваш настрой значна больш, чым якія-небудзь іншыя мірскія клопаты.

Цялец

Ідэі, якія наведваюць вашу галаву, могуць так і не ўбачыць святла, патануўшы ў вашых камфортных умовах. Але калі вы знойдзеце ў сабе сілы да дзеяння, то вынік можа перасягнуць усе вашы чаканні.

Блізняты

Вы хочаце даказаць усім сваю значнасць, здольнасці, сілы. Але галоўнае дасягненне – гэта дасягненне ўнутры сябе, а галоўнае прызнанне – гэта прызнанне самога сябе. Калі вы ўсведамляеце сваю сутнасць і значнасць, перш за ўсё, для самога сябе, тады вы зможаце зусім з іншага боку паказаць сябе ў грамадстве.

Рак

Дні будуць значныя, варта надаць падзеямі, якія адбываюцца з вамі цяпер, асаблівую ўвагу, бо яны могуць мець уплыў на жыццё яшчэ доўга. Нічога не прапусціце, прыслухоўвайцеся да сябе, уключыце інтуіцыю.

Леў

Вы знаходзіцеся ў сітуацыі, у якой цяжка прыняць правільнае рашэнне. І справа не ў тым, што нельга ва ўсім разабрацца, а хутчэй у тым, што вы ўжо стаміліся. Дазвольце сабе хоць на кароткі час ні пра што не клапаціцца. Няхай жыццё прымае рашэнні за вас.

Дзева

Вы стараецеся выбудаваць трывалую аснову для свайго жыцця, шмат у чым разлічваючы на поспех і добразычлівасць вышэйшых сіл да вас. Але памятайце: удача можа быць пераменлівая. Разлічвайце на свае веды і ўменні – яны заўсёды застануцца з вамі. Абзавядзіцеся надзейнымі сябрамі. І тады ніякія катастрофы ў жыцці не страшныя.

Шалі

Каб падтрымліваць камфортныя адносіны з блізкімі вам людзьмі – мала проста карыстацца гэтымі адносінамі. Неабходна прыкладаць нямала намаганняў, у тым ліку і над сабой.

Скарпіён

Вам трэба паказаць сябе з лепшага боку. І ў вас гэта атрымаецца. У выніку вы здзейсніце жаданае, знойдзеце магчымасць расслабіцца і атрымаеце асалоду ад радасцяў жыцця.

Стралец

Праявіце ўсю сілу сваёй волі, настойлівасць. Гэты стан карысны для адстойвання сваёй пазіцыі, прасоўвання ідэй і ўвогуле ва ўсіх справах, якія патрабуюць ад вас рашучасці і жорсткасці.

Казярог

Перагледзьце погляды на жыццё, на адносіны з іншымі людзьмі, на стаўленне да самога сябе. Калі нічога не мяняць, то вы рызыкуеце апынуцца ў неспрыяльнай сітуацыі. Мяняйцеся ўнутры, а потым змагайцеся са знешнімі праявамі.

Вадалей

Надайце ўвагу свайму ўнутранаму свету. Цяпер абвастраецца ваша інтуіцыя і здольнасці да вывучэння, пазнання. Добра займацца любымі тайнымі навукамі, а таксама псіхалогіяй. Каб рухацца наперад больш упэўнена, трэба навучыцца ўраўнаважваць многія працэсы.

Рыбы

Дні прывядуць вас да сітуацыі, калі вы зможаце павярнуць сваё жыццё ў іншае рэчышча, як добрае, так і дрэннае. Вы зможаце зразумець, што ўсё ў жыцці змяняецца і вяртаецца на кругі свая. І тое, што гэтым можна карыстацца, трэба толькі зразумець, як іменна.
Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце