weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 4° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4488
1 долар 2.082
100 рас.руб. 3.1507
Гараскоп
06.07.2018 10:01

Гараскоп на 6-12 ліпеня

Авен

Будзьце ўважлівыя, бо цяпер ваш стан такі, што вы не зможаце цвяроза ацэньваць свае здольнасці, сітуацыю і прымаць верныя рашэнні. Але гэта хутка пройдзе.

Цялец

Наваліцца шмат працы, часам нават будзе здавацца, што гэта вам не пад сілу, але вы справіцеся. І не перажывайце з-за розных дробязяў, з-за таго, што яшчэ не адбылося і, магчыма, ніколі не адбудзецца. З лёгкасцю глядзіце ў будучыню.

Блізняты

У вас праявіцца схільнасць даваць усім парады і ўказваць на тое, як трэба рабіць, а як нельга. Добра, калі людзі самім папросяць у вас парады, а вось навязваць сваё меркаванне, хоць і аўтарытэтнае, усё ж не варта.

Рак

Вам трэба закінуць усе справы і звесці да мінімуму ўсю актыўнасць, вам трэба адпачыць. Пашанцавала тым, хто ў адпачынку.

Леў

Вас чакае эмацыйны ўздым. Гэты час добры для новых пачынанняў, прасоўвання наперад. І трымайце прыкрытым тыл, каб за час вашага падарожжа за марай там нічога не здарылася.

Дзева

Усе дні будуць прысвечаныя менавіта добраўпарадкаванню вашага сямейнага ачага, умацаванню адносін. Вы зможаце цалкам рэалізаваць сябе і свае ідэі, вывесці запланаваныя мерапрыемствы на фінішную прамую і радавацца спрыяльным дням.

Шалі

У сваіх учынках вы занадта імклівыя і рэзкія, гэта не дазваляе вам надаць абдумванню і планаванню дастаткова часу. Паспешныя высновы і паспешныя дзеянні могуць прывесці да вынікаў, адрозных ад тых, якія вы разлічвалі атрымаць. Але да ўсяго стаўцеся па-філасофску. У вас атрымаецца закласці падмурак паспяховай будучыні.

Скарпіён

Вашу галаву напоўняць свежыя ідэі. Фінансавае становішча пачне паляпшацца, бо менавіта цяпер вы закладзеце падмурак для свайго будучага развіцця ў матэрыяльным плане. Смела рэалізоўвайце вашы ідэі – яны прынясуць поспех. Вядома, знойдуцца і зайздроснікі, якія паспрабуюць адшчыкнуць ад смачнага кавалачка ці хаця б укалоць вас. Але з-за гэтага не варта турбавацца, бо вы будзеце на вышыні.

Стралец

Прыслухоўвайцеся да інтуіцыі, яна шапне вам, што рабіць далей, дзе вы мелі рацыю, а дзе не. І ў вас ўсё наладзіцца.

Казярог

Будзьце асцярожныя ў пытаннях, што тычацца дзелавога партнёрства. Вы можаце стаць ахвярай падману. З-за гэтага могуць сур’ёзна пацярпець ваша дзелавая рэпутацыя і матэрыяльнае становішча. Але калі непрыемнасць з вамі ўсё ж адбылася, то памятайце правіла «маланка не б'е двойчы ў адно месца». Выбрацца з праблем і аднавіць справядлівасць вам дапаможа даўні сябар ці калега.

Вадалей

Цяпер вы зможаце вырашыць усе прафесійныя пытанні. Праца будзе прыносіць асалоду. Надзвычай спрыяльна складуцца адносіны са сваякамі, сябрамі, магчымы новыя знаёмствы.

Рыбы

Вас чакаюць значныя перамены. Зменіцца не столькі жыццё, колькі ваша стаўленне да яго, да падзей, што адбыліся, і да навакольных людзей – а гэта значна больш, што можа падацца з першага разу.
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце