weather 13° Маладзечна
weather 13° Вілейка
weather 16° Смаргонь
weather 13° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 13° Мядзел
weather 16° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3283
1 долар 2.0548
100 рас.руб. 3.0865
Гараскоп
10.06.2018 03:30

Гараскоп на 8-14 чэрвеня

Авен

Усур’ёз займіцеся сабой, прывядзіце ў парадак свае нервы, для гэтага можа спатрэбіцца невялікі перапынак у рабоце або проста знізьце нагрузку на сябе. Для дасягнення гарманічнага стану вам давядзецца шмат што змяніць, і гэтыя змены закрануць усе сферы вашага жыцця.

Цялец

Для вырашэння жыццёвых праблем спадзявайцеся на сваю інтуіцыю і чароўнае азарэнне – адказ на многія пытанні прыйдзе звыш.

Блізняты

Калі вы будзеце пастаянна думаць толькі пра сябе і цягнуць усё на сябе, то гэта можа абярнуцца негатыўнымі наступствамі. Вы рызыкуеце застацца ля разбітага карыта.

Рак

Дні спрыяльныя для сям’і, планавання свайго будучага, а таксама для таго, каб проста наведаць сваякоў ці запрасіць да сябе гасцей.

Леў

Вы будзеце поўныя ідэй і жадання іх ўвасобіць. Праяўленне з новай сілай вашых арганізатарскіх і лідарскіх здольнасцяў пойдзе на карысць любой справе. Плануйце на гэтыя дні вялікія здзяйсненні, і яны скончацца поспехам.

Дзева

Цяпер у вас ёсць усе шанцы абзавесціся ўплывовымі сябрамі і паспяховымі кампаньёнамі. Нават калі вы не ведзяце свой бізнес і ў вашым крузе няма алігархаў, знаёмствы дазволяць вам у далейшым палепшыць сваё фінансавае становішча і вырашыць мноства пытанняў.

Шалі

Дні падыходзяць для адпачынку і весялосці. Таксама можа здзейсніцца тое, чаго вы так доўга чакалі і да чаго імкнуліся. Надыходзіць час пажынаць плады сваёй дзейнасці.

Скарпіён

Вы пазнаёміцеся з новым чалавекам, з якім у вас завяжуцца вельмі моцныя пачуцці. Не залежна ад таго, ці ёсць у вас адносіны на дадзены момант ці не, вам захочацца новага запалу, новых эмоцый і новых знаёмстваў, якія лёс вам з радасцю паднясе. Верагодна, паўстане няпросты выбар.

Стралец

Не варта дабівацца справядлівасці або адстойваць свае правы, часам трэба дазваляць падзеям ісці сваёй чаргой, не ўмешваючыся ў іх. І не перажывайце па дробязях, якімі б значнымі яны для вас ні здаваліся. Кожнай падзеі давайце дакладную і ўзважаную ацэнку, нічога не прымяншаючы і не перабольшваючы.

Казярог

Ад вас цяпер спатрэбіцца рашучасць і абдуманыя ўчынкі. Перад вамі стаіць выбар, ад нечага вам трэба будзе адмовіцца, дзеля дасягнення новага, або, наадварот, дзеля захавання старога, прыйдзецца адмовіцца ад перспектыў. Выбар за вамі.

Вадалей

Прыслухоўвайцеся да любых парадаў і рэкамендацый, нават калі яны разыходзяцца з вашым меркаваннем. Усё гэта вам спатрэбіцца пасля, калі ад вас запатрабуюць актыўных дзеянняў, самастойнага прыняцця рашэнняў. У вас наперадзе новыя адкрыцці, перамены ў жыцці, але да чаго прывядзе гэты шлях, залежыць ад правільнасці вашых учынкаў і вашага жадання штосьці рабіць дзеля сябе.

Рыбы

Настаў час чакання, калі вам не трэба прадпрымаць якіх-небудзь канкрэтных дзеянняў, а трэба чакаць выніку ад зробленай раней працы і пажынаць плады, якія прадказваюць быць спрыяльнымі для вас.
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце