weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.425
1 долар 2.1472
100 рас.руб. 3.162
Гараскоп
08.11.2018 11:33

Гараскоп на 9-15 лістапада

Авен

Вас чакаюць вельмі цікавыя дні. Але ў большай меры гэта перыяд новых адкрыццяў і спазнавання, спасціжэнне мудрасці. Цяпер у вас ёсць магчымасць разабрацца ў сабе і зразумець, як уладкаваны свет. Добра прагназаваць падзеі і рыхтавацца да якой-небудзь дзейнасці, складаць планы.

Цялец

Звярніце асаблівую ўвагу на падзеі гэтых дзён, яны будуць мець далёка ідучыя наступствы. Цяпер у вас прачынаецца дыктатар, што добра для дасягнення мэтаў і прасоўвання ўласных ідэй, але можа не надта добра адбіцца на ўласным жыцці.

Блізняты

Вы яшчэ доўга будзеце адчуваць сябе на кані. Час спрыяльны для тых, хто запланаваў прарыў у справах, каб адным махам усё вырашыць. Добра ідуць справы і ў сям’і. Любыя канфлікты сыдуць на нішто. Адзінокім даецца шанец пазнаёміцца з перспектыўным чалавекам, што ў першую чаргу тычацца жанчын. Калі спатрэбіцца зрабіць выбар, то кіруйцеся падказкамі сэрца.

Рак

Вы будзеце літаральна рвацца ў бой. Перад вамі адкрываюцца многія магчымасці, і калі зрабіць правільныя крокі, то падзеі гэтых дзён абяцаюць вам нядрэнны поспех.

Леў

Вам трэба пазбаўляцца ад адносін, якія аджылі сваё. Такі працэс можа быць хваравітым, але ён неабходны. Заняпад эмацыйных сіл, сыход у сябе дазволіць вам надаць увагу свайму ўнутранаму свету. Вас захочацца нічога не рабіць, заняцца самасуцяшэннем, але вам трэба разабрацца ў сабе і зусім інакш падыходзіць да свайго жыцця.

Дзева

Калі ў вашым жыцці назапасіліся эмацыйныя праблемы, то смела звяртайцеся па дапамогу і раду. Вядома, да таго, каму давяраеце. Змяненні ў лепшы бок магчымыя ў фінансавай сферы.

Шалі

Усё пустая мітусня і пагоня за ветрам – як гаварылася ў вядомым пісанні. Падзеі гэтых дзён апісаць неяк інакш немагчыма. Хоць перад вамі і адкрываюцца новыя гарызонты, ёсць куды развівацца і імкнуцца, але шлях не выглядае такім прамым, як можа здацца спачатку. Але не раскісайце, усё будзе добра.

Скарпіён

Правядзіце трохі дзён побач з роднымі, ім можа спатрэбіцца ваша падтрымка або проста ўвага. Дазвольце сабе радавацца жыццю, але не забывайце падумаць аб кожным кроку наперад, не аддавайцеся цалкам на волю пачуццяў, інакш вы рызыкуеце моцна расчаравацца.

Стралец

Ваша жыццё не такое дрэннае, як здаецца, трэба толькі знайсці ў сабе сілы, каб азірнуцца і самастойна пераканацца ў гэтым. Да сярэдзіны тыдня вам атрымаецца ўзяць свае эмоцыі пад кантроль, скінуць стомленасць і апатыю і прыняцца за справу.

Казярог

У ваша жыццё можа вярнуцца чалавек, гісторыя з якіх яшчэ не закончаная – у яе можа быць працяг.

Вадалей

Вы ўдачлівыя, можаце апынуцца ў спрыяльнай сітуацыі, калі будзеце прыслухоўвацца да інтуіцыі і кіравацца сваімі інстынктамі.

Рыбы

. Калі вам на гэтых днях пашанцуе, знайдзіце спосаб тэму прадоўжыць і развіць.
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце