weather -5° Маладзечна
weather -5° Вілейка
weather -4° Смаргонь
weather -5° Ашмяны
weather -5° Валожын
weather -5° Мядзел
weather -4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4033
1 долар 2.1241
100 рас.руб. 3.1913
Гараскоп
10.03.2018 21:07

Гараскоп на 9-15 сакавіка

Авен

Вам трэба трымаць эмоцыі пад кантролем, бо цяпер вас будуць выпрабоўваць на трываласць. Унутры вас будуць кіпець страсці, якія пастараюцца вырвацца вонкі і выліцца на любога, хто патрапіць пад руку. Стрымлівайце сябе ў любых сітуацыях, каб не нашкодзіць сабе.

Цялец

Не спяшайцеся спрачацца з-за супрацьлеглых меркаванняў ці супярэчных звестак. Непрыемныя сітуацыі самі сабой вырашацца, а вы станеце мудрэйшымі, перажыўшы іх.

Блізняты

Не варта перажываць па дробязях, якімі б значнымі яны для вас ні здаваліся. Кожнай падзеі трэба даваць ўзважаную ацэнку, нічога не перабольшваючы і не прымяншаючы. Гэта жыццёвая мудрасць будзе актуальная для вас менавіта цяпер, што дазволіць вам захаваць спакой, дабрабыт у сям’і і на рабоце.

Рак

Вы зможаце радавацца, назіраючы за тым, як лёгка і спрыяльна развіваюцца падзеі вакол вас, як усё складваецца менавіта так, як вы хацелі, без якога-небудзь умяшання з вашага боку. У гэты час добра вучыцца мудрасці ў жыцця.

Леў

Вам усё будзе ў радасць. Нават ад звычайнай работы вы зможаце атрымаць задавальненне. Гэтыя дні – перыяд спакою і адпачынку.

Дзева

Старайцеся сябе стрымліваць і не ўпадаць у крайнасці, бо вам то не захочацца нічога рабіць, то будзеце шкадаваць сябе, то крыўдзіцца на ўвесь свет, то, наадварот, спрабаваць горы зрушыць. Ад такога дысбалансу ўзнікнуць розныя перашкоды на вашым шляху.

Шалі

Пачынайце працу над сабой: падумайце, ці ўсё вы правільна робіце, ці да тых мэт імкняцеся. Пара ўзяцца за наладжванне і ўзнаўленне ранейшых сувязяў, якія аслаблі з-за вашай татальнай занятасці.

Скарпіён

Не зацыклівайцеся на фінансавым баку жыцця. Грошы ж не самае галоўнае, яны прыходзяць і сыходзяць. А вось новыя рамантычныя адносіны адцягнуць увагу ад розных перажыванняў. Значыць, цяпер патрэбныя новыя знаёмствы. А калі вы яшчэ акажацеся на адной “хвалі” з субяседнікам, то ўсё астатняе адыдзе на іншы план.

Стралец

Вам варта ўсур’ёз задумацца над фінансавымі пытаннямі, якія апошнім часам цалкам выходзяць з-пад вашага кантролю. Цяпер спрыяе лёс, і ў вас з’явяцца магчымасці самастойна штосьці змяніць. Але толькі ў тым выпадку, калі вы будзеце прыслухоўвацца да свайго сэрца і інтуіцыі.

Казярог

Праяўляйце больш фантазіі, пачуцця гумару і аптымізму. Старайцеся ўсюды знаходзіць нестандартныя рашэнні, гэта істотна дапаможа і дома, і на рабоце.

Вадалей

Даецца магчымасць займець мір у душы, гэта значыць, прывесці свой унутраны свет да такога стану, калі ніякія знешнія падзеі не змогуць вас расстроіць і выбіць з каляіны. На гэтых днях у вас стануць зараджацца новыя ідэі і адкрывацца цікавыя перспектывы.

Рыбы

Не ўзвальвайце на сябе шмат работы, не спрабуйце перарабіць усе справы, вырашыць пытанні, бо тады, акрамя фізічнай стомленасці, вы нічога не адчуеце. Навучыцеся размяркоўваць справы і атрымліваць асалоду ад жыцця.
Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце