weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.439
1 долар 2.1574
100 рас.руб. 3.2566
18.06.2009
Два пажары здарыліся ў раёне 17 і 18 чэрвеня. У адным выпадку ў жылым доме згарэлі два пакоі, у другім - згарэлі дзве паветкі і гараж. Людзі не пацярпелі.
17.06.2009
Тайнай следства з'яўляецца любая інфармацыя, што датычыцца расследавання забойства непаўналетняй маладзечанкі, цела якой з прыкметамі гвалтоўнай смерці знайшлі вечарам 4 чэрвеня каля чыгуначнага прыпынку "Фестывальны".
16.06.2009
У вёсцы Кавалі Ільянскага сельсавета ў ноч на 15 чэрвеня ў сваім доме на пажары загінула 49-гадовая жанчына. Папярэдняя прычына пажару - электрычная плітка, якую гаспадыня забылася выключыць.
16.06.2009
9 чэрвеня каля вёскі Каменны Лог Ашмянскага раёна беларускімі мытнікамі сумесна з памежнікамі быў затрыманы аўтамабіль "Додж Караван" з літоўскімі нумарамі.
15.06.2009
Позна вечарам у суботу, 13 чэрвеня, на механізаваным двары сельскагаспадарчага прадпрыемства "Падбярэзь" знайшлі цела 52-гадовага вартаўніка гэтага прадпрыемства з прыкметамі гвалтоўнай смерці.
15.06.2009
Вадзіцель і два пасажыры атрымалі сур'ёзныя траўмы ў дарожна-транспартным здарэнні, якое адбылося 11 чэрвеня на вуліцы Сухая.
12.06.2009
У сераду, 10 чэрвеня, каля 15 гадзін у кватэры аднаго з дамоў на вуліцы Талстога адбыўся выбух. Начальнік райаддзела міліцыі Юры Федарэнка паведаміў "РГ", што ўзарвалася самаробнае выбуховае ўстройства.
10.06.2009
Ураджэнец вёскі Зацемень Альковіцкага сельсавета Вілейскага раёна 52-гадовы Віктар П. па прыгаворы Мінскага абласнога суда атрымаў 20 гадоў пазбаўлення волі за злачынствы, якія здзейсніў у Маладзечне і Вілейскім раёне ў студзені 2000 года.
08.06.2009
У двары нежылога дома ў вёсцы Пекары 6 чэрвеня а палове дзевятай раніцы знойдзена цела 17-гадовага жыхара вёскі Гарадзілава, навучэнца другога курса Маладзечанскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа. На патыліцы памерлага была рана.
05.06.2009
4 чэрвеня 2009 года каля 19.45 у Маладзечне знойдзены труп непаўналетняй Нядвецкай А.І. з прыкметамі гвалтоўнай смерці.
04.06.2009
Адразу на чатыры аўтамабілі маркі "Фольксваген Пасат В-5" паквапіліся невядомыя злачынцы ноччу на мінулым тыдні ў мікрараёне Квартал будаўнікоў.
04.06.2009
На пешаходным пераходзе на вуліцы Лібава-Роменская ў аўторак, 2 чэрвеня, аўтамабіль "Газэль" збіў вучаніцу восьмага класа гімназіі №3.
04.06.2009
Пракуратура 27 мая завяршыла папярэдняе расследаванне і перадало ў суд крымінальную справу па абвінавачанні непаўналетняга адзінаццацікласніка адной з сельскіх школ раёна Віктара Г. (Усе імёны ў матэрыяле змененыя) у гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару і згвалтаванні 15-гадовай вучаніцы гэтай жа школы Марыі М.
03.06.2009
У мястэчку Івянец 30 мая два жыхары Старадарожскага раёна незаконна ўтрымлівалі ў доме 16-гадовую гаспадыню і яе сяброўку-равесніцу.