weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
25.06.2011
Мінулы раз у рубрыцы "Стары альбом" быў прадстаўлены фотаздымак выпускнікоў маладзечанскай СШ №2. Ніякай інфармацыі, акрамя таго, што зроблена фота ў 1976 годзе, у рэдакцыі не было. Вярнуцца на 35 гадоў назад і раскрыць сакрэты старога альбома нам дапамог маладзечанец Сяргей Сухарукаў, які вучыўся ў гэтым класе.
23.06.2011
Дзесьці там, у актавай зале, гучыць музыка. Дзяўчаты ў белых сукенках і хлопцы ў строгіх касцюмах кружацца ў вальсе. Сёння апошні дзень адчуваюць яны сябе ў сценах роднай навучальнай установы школьнікамі. Заўтра пачнецца новае жыццё.
08.05.2011
Фотаздымак сям’і Вайцюлевічаў быў зроблены спецыяльна, каб паслаць з пісьмом старэйшаму сыну, Юру, які тады служыў у арміі ў ваенным гарадку Печы.
11.04.2011
Вакол дзіцячага сада №30 тады, у 1984 годзе, было “балота” – дзяцей па кладачках пераводзілі. Супрацоўніцы сада выйшлі на суботнік, каб навесці парадак і прыгажосць.
02.04.2011
“Абутковая фабрыка”, – напісаў на адваротным баку фотаздымка, які прынёс у рэдакцыю, маладзечанец Аляксандр Салагуб. У якім годзе было зробленае фота, ён не памятае. Але дакладна ведае, што ў той час фабрыка была ў росквіце.
26.03.2011
Фотаздымак 5 “А” класа Крывіцкай школы, у той час яна была сямігадовая, зроблены ў незвычайны год. У невядомы космас першым у свеце падняўся Юрый Гагарын, і кожны з нас марыў стаць касманаўтам або лётчыкам.
15.03.2011
Мядзел. Вясна. Сакавік. Дружнай кампаніяй дзяўчаты высыпалі на вуліцу. Сярод іх і віляйчанка Таццяна Кур’яновіч. Вясёлая, разумная, таварыская дзяўчына, у якой заўсёды было вельмі шмат сяброў.
27.02.2011
Напэўна, Зоя была самай шчаслівай дзяўчынкай у Лёпаўшчыне. Бо ці ж мог хто яе пакрыўдзіць, калі побач былі два такія абаронцы.
19.02.2011
Упершыню на старонках нашай газеты гэты фотаздымак з’явіўся 19 лютага 2010 года. На той час не знайшлося ніводнага чалавека, які б мог хоць нешта расказаць пра яго гісторыю.
31.01.2011
Снежань 1968 года. Работнікі Ашмянскага масласырзавода са сцягамі і транспарантамі выйшлі на вуліцу. Каб адсвяткаваць 50-годдзе БССР.
08.01.2011
1975 год. Дзіцячы садок №1 горада Маладзечна. Дзяўчынкі і хлопчыкі сабраліся на навагодні ранішнік. Усе ў касцюмах, прыбраныя. Кожнаму хочацца спадабацца Дзеду Марозу.
03.12.2010
Фатаграфаваў, напэўна, нехта са “сваіх” – людзі ў кадры трымаюцца нязмушана, не пазіруюць, нават не ўсміхаюцца, а шчыра смяюцца.
08.11.2010
Да Дня Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі горад рыхтаваўся загадзя. Яшчэ за некалькі дзён вуліцы і будынкі ўпрыгожваліся транспарантамі і сцягамі, а па школьных стадыёнах і тэрыторыях некаторых прадпрыемстваў хадзілі калоны. Перад тым, як выйсці на дэманстрацыю, людзі рэпеціравалі.