weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 11° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 11° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.45
1 долар 2.0788
100 рас.руб. 3.1389
Фотаапытанне
07.09.2018 18:44 ,

Экспрэс-апытанне актыўных жыхароў: Што вы маглі б і хацелі зрабіць для развіцця сваёй мясцовасці?

Print

Сяргей Панцюхоў, трэнер фізкультурна-спартыўнага клуба “Гладыятар”, Маладзечна:
– Хачу ўбачыць цэнтр адзінаборстваў з заламі для барацьбы, бокса, кікбоксінга, тайландскага бокса, ушу, каратэ – для трэніровак і правядзення спаборніцтваў. Каб самыя таленавітыя дзеці займаліся там бясплатна. Таксама спадзяюся, што, нарэшце, заасфальтуюць дарогі на Лясных.
Ганна Холад, культурны менеджар, Маладзечна:
– На дыскусійным клубе ў Маладзечне, што адбыўся 1 верасня, мы амеркавалі некалькіх праектаў. Гэта правядзенне моладзевых інклюзіўных гульняў, жывая музыка на нашай "Зыбіцкай", праект для дзяцей і мам, стварэнне крэатыўнай карты горада, правядзенне актыўнасцей для падлеткаў. Хутка яны будуць рэлізаваныя. Яшчэ хочацца рэалізаваць праект аўтэнтычнай беларускай кухні раёна. Таксама ў планах правядзенне рэгулярных “Кірмашоў вакансій” і праекта ў сферы моды.
Настасся Навіцкая, дырэктар Ашмянскага краязнаўчага музея імя Багушэвіча, Ашмяны:
– Ашмяны сталі для мяне другой Радзімай, вывучаю скрозь прызму гістарычных сюжэтаў і падзей. Таму для мяне – гэта горад з унікальнай аурай, атмасферай, месца, якое раскрываецца не з першага дня прабывання, а застаўшыся ў горадзе хаця б на некалькі дзён – не зможаш яго разлюбіць ніколі. Я мару толькі пра самую лепшую, шчаслівую будучыню для Ашмянаў. У будучым – гэта горад моладзі, з развітай сацыяльнай інфраструктурай, месцам рэалізацыі інавацыйных праектаў. Сама ўжо даўно навучылася ператвараць мары ў мэты, разбіваць вялікія планы на маленькія этапы. Хочаш у горадзе новую тэатральную пляцоўку – запрасі на сваю музейную сцэну Ашмянскі народны тэатр, марыш пра тое, каб музей заўсёды быў напоўнены наведвальнікамі – прыдумай і арганізуй цікавую выставу. Акрамя таго, у мяне ёсць дзве рукі і дзве нагі – таму магу і фізічна працаваць (і працую) на добраўпарадкаванні горада. Галоўнае, не страціць унутраны запал і цікавасць да таго, што робіш. Цвёрда перакананая, што будучыня горада – у руках яго жыхароў, і якой яна будзе – залежыць толькі ад нас.
Ірына Зянько, дырэктар Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, Валожын:
– Я ўраджэнка Валожыншчыны. Вельмі люблю сваю маленькую радзіму. З кожным годам горад становіцца больш прыгожым: чыстыя вуліцы, сквер у цэнтры, мноства кветак. У 2017 годзе адчыніўся фізкультурна-аздараўленчы комплекс з басейнам. А не хапае парку адпачынку з дзіцячым кафэ.
Таццяна Цітуленка, начальнік аддзела занятасці ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Вілейскага райвыканкама, Вілейка:
– Папулярызаваць і прасоўваць здаровы лад жыцця. Зараз працуем над стварэннем умоў для веларуху. Прыцягваем для гэтага рэсурсы, устанаўліваем велапаркоўкі, распрацавалі і хутка ўсталюем карту веларуху, рыхтуем праект на паніжэнне бартавога каменя на тратуарах і установак велагаражэй, праводзім велапрабегі. У будучыні гатовая працаваць над тэмай прыцягнення інвестараў і стварэння спрыяльнага асяроддзя для развіцця бізнесу ў Вілейскім раёне. Цікавая тэма навучання дарослых. Готовая працаваць над ёй у мэтах ўстойлівага развіцця Вілейскага рэгіёну.
Вадзім Праўрацкі, краязнаўца, Мядзел:
– Для Нарачы не хапае працоуных месцаў і дастойнага заробку. Фактычна бюджэт раёна напаўняецца за кошт Ілаўскага завода. Народ зрабілі не гаспадаром зямли, а нейкім парабкам замежнага капітала. Дзве лічбы знаходзяцца у моцным канфлікце між сабой – шалёныя заробкі ў начальства і шалёная лічба тунеядцаў у раёне. У першую чаргу я бы ліквідаваў Мядзельскі раён як непатрэбную бюракратычную структуру. Цяпер у раёне фактычна дзве ўлады – Нацпарк и райвыканкам. Бюратыя з'ела здаровую ініцыятыву мясцовых людзей. Яскравым прыкладам для дынамічнага развіцця з'яўляюцца на рэгіянальным узроўні Смаргонь ды Паставы. Таму мэтазгодна было б падзяліць тэрыторыю раёна між гэтымі адіністратыўнымі адзінкамі. Хаця Свіршчына тэрытарыяльна больш адносіцца да Астравеччыны, што таксама даволі перспектыўна. Шмат жыхароў з дэпрэсіўнай Свіры ездзяць на заробкі на Астравецкую АЭС. Дзяржаўная праграма развіцця Нарачанскага краю фактычна правалена. Велізарныя сродкі асвоены не эфектыўна. Дзяржава даказала, што не можа вырашыць праблему адраджэння Нарачанскага краю. Каб развіць турыстычны патэнцыял краю, трэба адмовіцца ад сацыялистычных метадаў кіравання і надаць новы імпульс з дапамогай маладых кадраў. Большасць ва ўладзе з настальгіяй па СССР не разумее выклікі часу и цягне ў нейкую багну, замест адкрыцця новых гарызонтаў и перспектыў.
Юрась Камандзірчык, разьбяр па дрэве, Мядзел:
– От каб была такая магчымасць то на паўвостраве, дзе некалі месціўся Замак, зрабіў бы яго макет замка. Выразаў з дрэва месцічаў у іх паўсядзённым жыцці. Усталяваў банэры, шыльды з інфармацыяй для наведвальнікаў. І відэаназіранне, каб розныя вычварэнцы баяліся шкодзіць пабудаванае. Паўвостраў можна і патрэбна развіваць, распрацоўвываць туды турыстычныя маршруты. Макет замка такой велічыні, каб у вежах ці дамках маглі бы месціцца розныя майстры, ганчары, рыбакі, разьбяры, шорнікі, кавалі. Цікавы музей ёсць у Біскупіне, што ў Польшчы. Дзе я быў у ліпені гэтага года. Зрабіў шмат цікавых здымкаў, іх можна браць за аснову і будаваць макет. Ну і канешне, быў бы там панам-дырэктарам (смяецца). Сам бы набіраў майстроў для будоўлі, кантраляваў і ўдзельнічаў у тым праекце па сумяшчанню. Засталося за малым – атрымаць дазвол на распрацоўку праекта, знайсці спонсара, які не пашкадаваў бы грошай на праект і брацца за будоўлю, захоўваючы парэшткі муроў у належным стане.
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце