weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 11° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 11° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
Фотаапытанне
04.05.2018 10:38 ,

Экспрэс-апытанне: Прыгадайце, хто і як навучыў вас катацца на ровары

Фота Pikabu.

Вольга Мястоўская, энергетык, Маладзечна:
– Тата навучыў у дзяцінстве.
Вераніка Вайцюль, акушэрка, Вілейка:
– Навучылі браты. Адразу трымалі ровар ззаду, а потым я азірнулася – а іх няма, еду сама.
Аляксей Буркевіч, прадпрымальнік, Вілейка:
– Сам. А што трэба, каб хто вучыў? Я нават не памятаю, што пачаў рабіць раней: хадзіць або ездзіць на ровары.
Марыя Кіпель, студэнтка, Вілейка:
– Тата вучыў. Спачатку на чатырохколавым. Два колы паступова прыбралі. Было страшна, часта зваліцца магла. Але цяпер катацца люблю.
Сяргей Макарэвіч, намеснік дырэктара, Вілейка:
– На дарослы ровар сеў гадоў у шэсць, гледзячы, як вясковыя дзеці на “ўзросліках” пад рамай катаюцца. Спачатку валіўся, але з якой пятай спробы атрымалася.
Наталля Міхалевіч, студэнтка, Вілейка:
– Тата навучыў на чатырохколавым, калі мне было тры гады.
Уладзімір Садоўскі, інжынер, Маладзечна:
– Здаецца, я заўжды ўмеў. У дзяцінстве быў ровар з маленькімі коламі, з якога ўсё пачалося. На летніх канікулах у вёсцы ўжо ганяў на “ўзросліках” і на дамскіх роварах.
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце