weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 4° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.425
1 долар 2.1472
100 рас.руб. 3.162
Фотаапытанне
02.11.2018 18:50 ,

Экспрэс-апытанне ў Маладзечне: Ці хацелі б вы жыць у вёсцы?

Сяргей Бабаян, юрыст, Маладзечна:
– Не хачу. Перш за ўсё, з-за сваёй працы. Практыкую ў сферы аказання паслуг для бізнесу. Акрамя юрыспрудэнцыі нічога не ўмею, ды і не хачу. Вёска ў бліжэйшыя гадоў 20-30 дакладна не для мяне. Мне вельмі камфортна ў такім горадзе, як Маладзечна.
Ганна Каратай, у дэкрэтным адпачынку:
– У вёску б не пераехала, але домік за горадам вельмі хочацца, у вялікім горадзе таксама наўрад ці жыла б, рытм вялікага горада неяк не па мне. Ідэальны варыянт для мяне жыць у такім горадзе, як Маладзечна, дзе ўсе побач і няма такой мітусні, як у вялікім горадзе.
Настасся Васількова, выкладчык лацінскай мовы:
– Я тыповы гарадскі жыхар, нягледзячы на тое, што ўсё дзяцінства правяла ў вёсцы ў бабулі. І цяпер прыязджаю ў вёску, але ўжо з мужам і дачкой, і мы з вялікім задавальненнем праводзім час на прыродзе. Але хутка мне пачынае не хапаць сваёй кватэры, выгод, крам, проста нейкага руху.
Арцём Белавус, гандлёвы прадстаўнік:
– Не хацеў бы з’язджаць з Маладзечна. Але калі бываю ў вёсцы ў гасцях – вельмі падабаецца. А так, усё залежала б ад умоў. Можна жыць і ў вёсцы, калі ёсць камунікацыі.
Вольга Путырская, педагог:
– Мы з мужам марым пра пераезд у вёску, але каля вялікага горада. Любім прыроду, свежае паветра, працаваць на зямлі. Для дзяцей гэта лепшыя ўмовы, але не хочацца іх пазбаўляць гарадскіх выгод, таму і думаем пра пераезд недалёка ад горада.
Аляксандр Капуцкі, праваабаронца:
– На вёску пагадзіўся бы, далей ад гарадской мітусні і бліжэй да прыроды. А вось вялікі горад не выбраў бы ні за што.
Вікторыя Юркевіч, у дэкрэтным адпачынку:
– Ужо тры гады жывём у вёсцы, пераехалі ў Маліноўшчыну і зусім не шкадуем. Вёску абралі менавіта таму, што ёсць магчымасць дыхаць свежым паветрам і жыць у гармоніі з прыродай. Дзецям у вёсцы раздолле: улетку цэлымі днямі праводзяць на вуліцы. Дарослым таксама заняткаў хапае.
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце