weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 0° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4136
1 долар 2.1204
100 рас.руб. 3.2021
Фотаапытанне
23.11.2018 18:00 ,

Экспрэс-апытанне ў Маладзечне: Як вы думаеце, ці заўсёды на запраўках вам наліваюць правільную колькасць паліва?

Жана Шляхава, галоўны эканаміст:
– Вядома, бывалі моманты, калі, здаецца, і заправішся на прыстойную суму, а стрэлка зусім ледзь-ледзь падымаецца.
Аляксандр Чабатароў, індывідуальны прадпрымальнік:
– Вядома, ёсць сумненні, тым больш у яго якасці. Я быў сведкам, як аднойчы чалавек на запраўцы заўважыў, што яму недалілі паліва, спрабаваў прад’явіць, каб зрабілі замер у спецыяльную тару з розных калонак, але так і не дабіўся толку.
Вольга Бартош, юрысконсульт:
– Запраўляюся на запраўцы пад пуцеправодам. Ніколі не было нараканняў. Пару раз запраўлялася на Белнафтахіме па дарозе ў Цюрлі, была незадаволеная. Аўтамабіль ехаў зусім па-іншаму, і загарэлася памылка. Больш туды не езджу. Магчыма, дрэнная якасць дызелю.
Кацярына Шафаловіч, у дэкрэтным адпачынку:
– Ёсць сумненні, калі чэсна. Аднойчы прасіла заправіць на 30 рублёў, а паліва падалі толькі на 20. Пасля таго, як звярнулася да аператара АЗС, паліва далілі, спісалі ўсё на тэхнічны збой. Быў гэта збой ці наўмысна хацелі надурыць – невядома.
Андрэй Мірончык, галоўны інжынер:
– У сям’і два аўтамабілі – у мяне і ў жонкі. Лічу, што на запраўках дзяржаўнага тыпу адпускаюць паліва правільна, бо палівараздатачная калонка праходзіць штогадовую паверку, пра што сведчыць кляймо на яе шкле. А вось склад паліва застаецца загадкай.
Яна Пархімовіч, банкаўскі работнік:
– Стаж кіроўцы ў мяне маленькі. За паўтара года запраўляла машыну разоў пяць. Не сачу, колькі там літраў, бачу, стрэлка паднялася, і добра.
Павел Жук, аператар станкоў з праграмным кіраваннем:
– Складана сказаць, калі не даліваюць. Часта запраўляю на круглую суму і пакідаю запраўлены аб’ём паліва на сумленні аўтазапраўкі. Заўсёды карыстаюся палівам “Белнафтахіма”. Ніколі праблем не было.
Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце