weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
Фотаапытанне
04.01.2019 14:00 ,

Экспрэс-апытанне ў Маладзечне: Як вы пазнаёміліся са сваім мужам ці жонкай?

Андрэй Карповіч, начальнік транспарту:
— Атрымалася, што яна прыйшла да нас працаваць, усе непрыкметна закруцілася і закруцілася. Вось так і пазнаёміліся. Да знаёмстваў ў сетцы стаўлюся станоўча, бо неаднаразова ў халасцяцкім жыцці даводзілася знаёміцца. Але што нешта не тое было.
Дзіяна Савіч, інжынер-эколаг:
— Ён быў сябрам майго брата, пазнаёміліся ў сям’і. Трынаццаць гадоў разам. З іх сем жанатыя.
Улад Трац’як, індывідуальны прадпрымальнік:
— У начным клубе, але сышліся не адразу. Праз прыкладна дзесяць месяцаў пачалі камунікаваць Укантакце. Праз год пасля знаёмства сустрэліся ў тым жа клубе, пачалі сустракацца. З першых дзён было адчуванне роднай душы, быццам знаёмыя шмат гадоў. Праз 2,5 года пажаніліся, праз год нарадзіўся сын.
Аляксандр Кісель, фатограф:
— Вучыўся ў авіяцыйным коледжы, ехаў у нарад у Мінск. Спазніўся на цягнік, сеў на наступны. У вагоне сядзела дзяўчына, чытала. Зразумеў, яна асаблівы чалавек, падысці рашыўся не адразу. Пасля праводзіў да метро, узяў нумар. У той жа вечар назначыў спатканне. З Кацяй мне вельмі пашанцавала.
Дзіяна Галуза, ваеннаслужачая:
— Пазнаёміліся мы ў каледжы МТЭКу. Вучыліся па адной спецыяльнасці – тэхнік-праграміст, але ў розных групах.
Надзея Багушэвіч, кансультант, спецыяліст па апрацоўцы інфармацыі:
— У інтэрнэцэ. Раней была такая сацсетка “Я тут”. Там і пазнаёміліся. Разам ужо больш за шэсць гадоў, жанатыя чатыры, гадуем сына Давіда, яму восем месяцаў.
Наталля Каховіч, бухгалтар:
— У студзені 2019 года будзе 18 гадоў, як разам. Знаёмыя з дзяцінства. З 10 гадоў прыязджала ў вёску да бабулі, дзе і пазнаёміліся. Гулялі, сябравалі, не думалі, што ажэнімся. У нас было два вяселлі. У Маладзечне і ў царкве на радзіме мужа ў вёсцы Дварэц. У мяне было два сукенкі, дзве фаты, дзве прычоскі. Можна сказать, мой муж з “Палаца”.
Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце