weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 0° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
Фотаапытанне
07.02.2019 17:00 ,

Экспрэс-апытанне ў Маладзечне: Як вы ў школе жартавалі ці здзекваліся над настаўнікамі?

Ілона Клімянок, тэхнік-тэхнолаг, у дэкрэтным адпачынку:
– Памятаю, як воскам нацёрла дошку ў месцы, дзе настаўнік фізікі пісаў дату. Ён стаў у пачатку ўрока пісаць яе, упс, а нічога не атрымліваецца. Праз час мы карэктарам напісалі дату, ён так старанна выціраў… А потым нас чакала пазапланавая пісьмовая праверачная “дамашка”.
Вячаслаў Пульскі, намеснік дырэктара аграфірмы:
– У часы маёй вучобы для нас настаўнік быў і цар, і Бог, і ваенны начальнік. Вучыўся ў СШ№9 і скончыў яе ў часы Савецкага Саюза ў далёкім 1976 годзе.
Раман Аміраў, індывідуальны прадпрымальнік:
– Сёлета – 10 гадоў, як скончыў СШ№1 імя Янкі Купалы. Здзекаў наогул не было. Жарты і выхадкі накіраваліся на прыцягненне ўвагі да сябе, на ўзняцце папулярнасці, але ні ў якім разе не на абразу і тым больш на здзек. Амаль усе вучні майго выпуску – дзеці былых выпускнікоў школы. Ва ўсіх падобныя каштоўнасці і выхаванне.
Наталля Цюрына, эканаміст:
– Не памятаю, як над настаўнікамі, але адзін над адным вучні здзекваліся. Кнопкі падкладалі, жуйкі на стул клалі, здаецца, нават клей лілі.
Алена Беганская, фатограф, спецыяліст па працы з кліентамі:
– Нічога такога не было. Але калі не рабілі дамашку па хіміі, то размаўлялі з выкладчыкам пра палітыку. У нас хімік вельмі любіў пра гэта пагаварыць, мог пра ўсё забыць, нават пра дамашку і хімію.
Андрэй Рынкевіч, фатограф:
– Ды асабліва ніхто і не здзекаваўся. Бо школу скончыў у 1999 годзе, рубеж быў пройдзены, а краіна Саветаў яшчэ не памерла. І выхаванне адрознівалася ад сучаснага. Вучыўся ў гімназіі-коледжы мастацтваў.
Дзяніс Баброўскі, монтер будаўнічых лясоў:
– Вады на мяккую частку крэсла ліў. Неяк не выпускалі з урока, скокнуў у акно. Няўдала прызямліўся ў вадасцёк, звязкі парваў на назе. Шмат чаго было, так даўно. Адлёты ўсе былі тады. Вучыўся ў 14 школе, скончыў недзе ў 2009 годзе.
Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце