weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 13° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 13° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
Фотаапытанне
05.10.2018 18:19 ,

Экспрэс-апытанне ў рэгіёне: Якім спортам вы хацелі заняцца і не атрымалася?

Уладзімір Гладчанка, індывідуальны прадпрымальнік, Валожын:
– Менавіта ў мяне падобных сітуацый ніколі не ўзнікала. Калі я нешта хачу, то абавязкова зраблю гэта.
Аляксей Жахавец, стваральнік сайта horodok.by, Маладзечна:
– Веласпортам хацеў заняцца. Але на трэніроўцы прымушалі рабіць розныя фізічныя практыкаванні, а на ровары не далі пракаціцца. Вось я другі раз ужо не пайшоў.
Дар’я Мікуліч, эканаміст-менеджар па адукацыі, Маладзечна:
– У школе любімым ўрокам была "фізічная культура". Ездзіла на розныя спаборніцтвы па бегу. Неяк на гарадскім стадыёне праходзілі спаборніцтвы, мяне заўважыў трэнер ДЮСШ, прапанаваў заняцца прафесійна. Толькі пачала паказваць добрыя вынікі, здарыліся праблемы са здароўем, давялося пакінуць гэты від спорту.
Аляксей Свірскі, СПА-майстар, лазнік, Маладзечна:
– Мабыць, футболам, некалі ім захапляўся, пастаянна гулялі, мячыкі былі, абутак спецыяльны. Ці кросфітам, але ў рэаліях нашага жыцця, калі “дом-праца”, гэта трохі цяжка. Увогуле, фільмаў калі наглядзішся, то і боксам цікава займацца.
Кірыл Мазаеў, повар-універсал, Смаргонь:
– Я пераехаў з другой краіны. Там займаўся скалалажаннем і альпінізмам, але секцыю закрылі. Ды і не танная гэта справа. Дарагое абсталяванне, вяроўкі. А паездкі ў горы заўсёды былі дарагія, не ва ўсіх ёсць магчымасць выязджаць.
Мацвей Мучынскі, трэнер фітнес-клуба, Маладзечна:
– З дзяцінства хацеў займацца армрэслінгам. Прыйшоў запісацца, але сказалі, што здароўе не дазваляе. Не сачыў за выправай, пачаліся праблемы са спінай. Шкада, што пра гэта задумваешся толькі ў старэйшым узросце.
Марына Лапіцкая, у дэкрэтным адпачынку, Маладзечна:
– Гадоў у 11-12 хадзіла на акрабатыку. Год пазаймалася і сышла, бо стала часта хварэць. Цяпер хачу пачаць бегаць.
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце