weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 16° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 12° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 16° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3197
1 долар 2.0052
100 рас.руб. 3.1516
Фотаапытанне
21.02.2018 12:45 ,

Экспрэс-апытанне ў Вілейцы: З чым вы любіце бліны?

Валянціна Бабарыка, сакратар:
– Люблю бліны з мёдам. Яшчэ калі пяку, дадаю ў цеста цёрты сыр або смажаную цыбулю. Смачна атрымліваецца. Унучка Злата любіць мае бліны.
Ірына Івашанка, работнік культуры:
– Бліны ядзім з усім. У мяне пяць дзяцей. І кожная нядзеля ў нашай сям’і – традыцыйны блінны дзень. Любім з варэннем, з маслам, са скваркамі. А я найбольш люблю з чырвонай рыбай.
Ангеліна Ганчарова, навучэнка:
– Люблю бліны з тварагом. Ужо добра гатую сама, але і маміны бліны ем з задавальненнем.
Андрэй Шамараў, кіроўца:
– Любім бліны з маслам, з кілбасой, са скваркамі.
Ірына Пажадаева, супрацоўніца завода “Зеніт”:
– У суботу ў Вілейцы святкавалі Масленіцу. І мы якраз на снеданне гатавалі бліны. Любім з маслам і смятанай.
Таццяна Сабалеўская, навучэнка:
– Асабліва люблю бліны з вішнёвым варэннем. Часам пяку іх сама. Мама навучыла.
Вячаслаў Альшэўскі, работнік культуры:
– У масленічны тыдзень з мясам бліноў не ем. Люблю са смятанай і маслам.
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце