weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 17° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 13° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 17° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4849
1 долар 2.0077
100 рас.руб. 3.2908
Фотаапытанне
13.04.2018 11:17 , AЎТАР(Ы): Аксана Ярашонак

Экспрэс-апытанне: Якія традыцыі ў вашай сям’і на Радаўніцу?

Таццяна Іваненка, настаўніца, Маладзечна:
– З дзяцінства памятаю: заўседы з бабуляй на Мядзельшчыне прыбіралі магілы не толькі родных, але і суседскія, якія не было каму дагледзець. Ну, і яшчэ ніколі не елі на могілках, як зараз часта робяць.
Алеся Раздзялоўская, харэограф, Вілейка:
– Дзядулі і бабулі пахаваныя на Гомельшчыне. Туды даязджаем рэдка. А на Вілейшчыне, дзякуй богу, няма да каго хадзіць.
Валерыя Шкода, у дэкрэтным адпачынку, Мядзел:
– Ды нічога асаблівага. Могілкі прыбіраем, кветкі нясём, свечку ставім у царкве.
Эдзіта Бранцэвіч, выхавальніца, Смаргонь:
– Уся мая сям'я – каталiкi. У нас свята наведвання продкаў – Дзяды, увосень. Вясной мы таксама ходзiм на могiлкi, але пэўнай традыцыi цi сямейных абрадау няма.
Віталь Лучыновіч, студэнт, Маладзечна:
– Наведваем з бацькамі могілкі ў вёсцы. Пасля абеду сям’ёй збіраемся за сталом.
Уладзімір Цанунін, пенсіянер, Вілейка:
– Едзем на радзіму, на Магілёўшчыну. Там на могілках традыцыя – выпіць чарку. Радаўніца – адзіны дзень у годзе, калі на могілкі збіраюцца мае аднакласнікі, што жывуць у розных краінах.
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце