weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 21° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 21° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3366
1 долар 2.0508
100 рас.руб. 3.061
Фотаапытанне
10.08.2018 11:35 ,

У якую краіну вы марыце паехаць?

Кірыл Давыдаў, аператар рэзальных машын:
– Я хачу ў Італію. Падабаецца архітэктура, асабліва старой Італіі. Венецыя і Рым, на мой погляд, гэта рай, мару там апынуцца. А яшчэ гэтая краіна – радзіма Ферары і Ламбаргіні.
Наталля Цюрына, эканаміст па збыце:
– Да гэтага была толькі ў Егіпце і ва Украіне, але хочацца трапіць на Кубу, чула, што там класныя людзі, музыка на кожным куце грае, смачная ежа і акіян побач. Таксама наведала бы Трансільванію, што ў Румыніі. Наглядзелася фільмаў пра вампіраў накшталт “Дракулы” і “Ван Хельсінга”, цяпер мару там пабываць.
Сабіна Аліева, займаецца сезоннай працай:
– Краіна мары для мяне – Амерыка. Мне 16 гадоў, планую паступаць вучыцца ў Літву на адваката, потым у магістратуру ў ЗША. У Амерыцы свабода слова, думак, рабі, што хочаш, працуй, кім пажадаеш.
Ягор Лагуновіч, трэнер па тайскаму боксу, кікбоксінгу і рукапашнаму бою:
–Вельмі хачу ў Іспанію, класная краіна, там зусім іншы менталітэт у людзей – больш добразычлівыя. І ў Балгарыю – там цёпла, мора, сонца і пляж – прыгажосць. Да гэтага наведваў Венгрыю, Польшчу і Маскву.
Ірына Бубнава, студэнтка БДУ:
– Мяне асабліва прыцягвае Венецыя. Што можа быць больш рамантычным, чым плыць па старадаўнім горадзе на вадзе ў кампаніі гандальера.
Настасся Жахавец, маці дваіх дзяцей:
– Магу паехаць, куды пажадаю, магчымасці дазваляюць. Была ў Францыі, Бельгіі, Германіі, Іспаніі, Італіі, Грэцыі, у Расіі, канешне. Цяпер жыву ў Галандыі, у Маладзечна прыехала да бацькоў у госці.
Міраслаў Тарговіч, намеснік генеральнага дырэктара па праектаванню:
– Такой краіны няма. Паўсюль хораша па-свойму. Недзе клімат лепей, недзе краявіды прыгажэйшыя, недзе магчымасцяў, напэўна, болей. А ў роднай Беларусі – сваякі.
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце