weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 4° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4488
1 долар 2.082
100 рас.руб. 3.1507
Фотаапытанне
06.07.2018 10:27 ,

Як можна зарабіць летам?

Людміла Буркевіч, бухгалтар
Мы збіраем чарніцы і лісічкі. Калі вельмі старацца, можна добра зарабіць!
Алена Мачээль, настаўніца
Варыянтаў некалькі. На чарніцах і грыбах, даглядаць за дзіцем, уладкавацца сядзелкай. На базары. За мяжой,  калі есць магчымасць. Сеткавы маркетынг па продажы касметыкі. Можна падпрацаваць капірайтарам.
Руслан Стэльмах, навучэнец
На рынку. Прадаваць ежу, адзенне. Я сёння першы дзень тут працую. Не ведаю, колькі атрымаецца зарабіць. Планую рублёў 20 на дзень нагандляваць. Буду працаваць тут да канца лета.
Вольга Злотнікава, прадпрымальніца і танцоўшчыца
Збіраць ягады, грыбы, макулатуру. Уладкавацца на сезонныя работы.
Сяргей Буханаў, будаўнік
Зарабіць летам варыянтаў шмат. Ягады, грыбы, работы на ўборцы ўраджаю. Можна і на прыватніка працаваць, і ў калгасе. Вельмі шмат прапаноў папрацаваць на прыватных падворках. Хаця з гэтым варыянтам, калі зловіць падатковая, атрымаеш штраф.
Вікторыя Цярэнцьева, настаўнік фартэпіяна
Збіраць і прадаваць грыбы і ягады. Я гэтым не займаюся, але першае, што прыйшло на розум.
Юры Шылко, слесар-сантэхнік
За мяжой.
Валянціна Трухнова, пенсіянерка
Зборам ягад, лекавых траў, збываць тое, што вырасла на прысядзібным ці дачным гародзіку. У мяне іван-чай раскупляюць толькі добрыя знаёмыя, на чужых пакуль не хапае. Працы нямала на агародзе за горадам, што там лішак, тое і прадаём.
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце