weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 11° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 11° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.45
1 долар 2.0788
100 рас.руб. 3.1389
27.01.2010
Вучні школ горада і раёна вызначылі мацнейшых у стральбе з вінтоўкі і бегу на лыжах: 15-16 студзеня прайшлі спаборніцтвы “Снежны снайпер”.
26.01.2010
Пяты міждзяржаўны турнір па ушу прайшоў 16-17 студзеня ў спартзале на вуліцы Ясінскага, 21. Сёлета да нас не прыехалі спартсмены з Прыбалтыкі, Украіны і Расіі, таму турнір толькі што называўся міждзяржаўным.
26.01.2010
Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па боксе сярод мужчынаў і жанчынаў прайшоў у вялікай зале Палаца культуры 22-23 студзеня. Са спартсменаў нашага рэгіёну ўдзельнічала толькі 21-гадовая Ала Івашкевіч.
25.01.2010
Папярэднія гульні першынства Мінскай вобласці па міні-футболе сярод юнакоў 1998 года нараджэння прайшлі 20 студзеня ў спартзале завода металічных канструкцый. Маладзечанцы занялі першае месца і выйшлі ў паўфінал спаборніцтваў.
25.01.2010
Папярэднія гульні кубка Мінскай вобласці па міні-футболе выйграла маладзечанская каманда і выйшла ў фінал спаборніцтваў. Турнір прайшоў 22-23 студзеня ў спартзале завода металічных канструкцый.
24.01.2010
На традыцыйных зімовых спаборніцтвах “Вілейская лыжня”, што прайшлі ў нядзелю ва ўрочышчы Дубаўка, першай была сямейная каманда віляйчан Каркоткаў.
21.01.2010
Каманда смаргонскай ДЮСШ заняла трэцяе месца на першынстве вобласці сярод навучэнцаў 1995-1996 года нараджэння і адправіцца 25-27 студзеня ў Брэст на першынство краіны.
20.01.2010
Першую трэніроўку сезона-2010 правялі трэнеры і футбалісты “Маладзечна” ў спартзале завода металаканструкцый 16 студзеня. Сярод 27 спартсменаў - леташні састаў каманды і выхаванцы спартшколы 1993 года нараджэння.
14.01.2010
Перад першай трэніроўкай у сезоне-2010, якую клуб “Маладзечна” праводзіць у суботу, 16 студзеня, ніхто з футбалістаў не заяўляў трэнерам пра тое, што збіраецца пакінуць каманду. Інтэрв'ю трэнера Віталя Казяка.
14.01.2010
Каманда “Аматары fishing” з Мінска, якая перамагла ў першым этапе чэмпіянату Беларусі па спартыўнай лоўлі рыбы з лёду на зімовую блешню, за два дні спаборніцтваў налавіла больш за 17 кг рыбы.
14.01.2010
Выхаванка мядзельскай ДЮСШ Віта Івашкова у складзе зборнай Мінскай вобласці адправілася на першынство Рэспублікі Беларусь па лыжных гонках, якое праходзіць 15-17 студзеня у Раўбічах.
13.01.2010
Ад 10 студзеня галоўным трэнерам футбольнага клуба “Смаргонь” прызначаны 39-гадовы Генадзь Мардас.
10.01.2010
Калядная матчавая сустрэча выпускнікоў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы прайшла 30 снежня на хакейнай каробцы ДЮСШ-2. Паміж сабой згулялі ветэраны і маладыя футбалісты. Ветэраны аказаліся мацнейшымі – 7:4.
10.01.2010
Турнір па міні-футболе сярод дзяцей і падлеткаў у дзвюх узроставых групах праходзіў у СШ №14 ад 25 да 30 снежня. У абодвух узростах першыя месцы занялі гаспадары, вучні СШ №14.