Сёння, 8 снежня, а 17 гадзіне ў маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адкрываецца выстава “Сіняй усмешкай цвітуць васількі”, прысвечаная 120-годдзю ад нараджэння Максіма Багдановіча.
Навукова-краязнаўчая канферэнцыя “Максім Багдановіч і яго час” адбылася ў чацвер, 28 красавіка, у цэнтральнай раённай бібліятэцы. Канферэнцыя, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, стала сапраўдным святам мастацтва.