У цэнтральнай раённай бальніцы не хапае ўчастковых дактароў, тэрапеўтаў і дактароў агульнай практыкі. У аграгарадку Ерхі не завершана будаўніцтва амбулаторыі, у Ільі – рамонт участковай бальніцы. А хворых у Вілейцы, Іжы і Даўгінаве кармілі пратэрмінаванымі прадуктамі.
Пасля заканчэння ардынатуры цяперашні галоўны доктар Маладзечанскай ЦРБ Сяргей Савіцкі мог жыць і працаваць у Маладзечне, але адмовіўся ад гэтай думкі.
Рэдакцыя атрымала ліст ад жыхароў Вілейкі і раёна, адрасаваны дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігару Спільнічэнку, у якім яны абураюцца зацягнутым рамонтам неўралагічнага аддзялення бальніцы.
Да новага года дзіцячая бальніца стане перынатальным цэнтрам другога ўзроўню. Аб гэтым расказаў у інтэрв’ю “РГ” загадчык дзіцячай бальніцы Уладзімір Шаёўка.
Каля пяці месяцаў доўжыўся рамонт дзіцячага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы. Напрыканцы верасня пацыенты і медыцынскі персанал справілі наваселле.