06.08.2010 AЎТАР(Ы): Зоя ХРУЦКАЯ Выйшлі замуж блізняткі У суботу, 31 ліпеня, у ЗАГСе адбылася першая рэгістрацыя шлюбу па індывідуальным сцэнарыі. Замуж выходзілі дзве сястры-блізняты – Наталля Хадаронак стала жонкай Віталя Шыдлоўскага, а Надзея – Уладзіміра Парэпкі.