weather -4° Маладзечна
weather -4° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -4° Ашмяны
weather -4° Валожын
weather -4° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
08.12.2011
Восем віляйчан узростам ад 18 да 23 гадоў раённы суд асудзіў за злоснае хуліганства. Хлопцы без усякіх прычын у чэрвені і жніўні ва ўрочышчы Дубаўка і на вуліцы Чырвонаармейскай збілі двух маладых мужчын.
28.11.2011
У пятніцу, 25 лістапада, каля 6 гадзін раніцы ў адным з жылых дамоў у вёсцы Каралі Гарадзілаўскага сельсавета памёр 50-гадовы жыхар вёскі Укропава гэтага ж сельсавета.
17.10.2011
Познім вечарам 16 кастрычніка ў Радашкавічах 29-гадовы жыхар мястэчка ўдарыў участковага міліцыянера кулаком у твар і парваў яму форменныя кіцель і штаны. Участковы вымушаны быў прымяніць табельную зброю.
14.10.2011
У вёсцы Сцебяракі Любанскага сельсавета 35-гадовы мужчына, які гасцяваў у доме 40-гадовай жанчыны, моцна пабіў яе. Здарэнне адбылося 7 кастрычніка каля 21 гадзіны.
12.08.2011
Пасля праведзенай праверкі і медыцынскай судовай экспертызы міліцыя 11 жніўня ўзбудзіла крымінальную справу супраць 23-гадовай маладзечанкі, якая 11 ліпеня каблуком выбіла вока 24-гадоваму жыхару Смаргоні.
29.07.2011
Злоснае хуліганства ставіць у віну міліцыя 21-гадоваму астраўчаніну, які 17 ліпеня ў 23 гадзіны на вуліцы Ленінскай пабіў свайго равесніка, таксама жыхара райцэнтра.
28.06.2011
Атрымала працяг гісторыя, якая адбылася 18 чэрвеня вечарам ва ўрочышчы Дубаўка. Тады супрацоўніку міліцыі, які адпачываў там у цывільным адзенні, прыйшлося адбівацца ад п’яных хлопцаў. Супраць аднаго з дэбашыраў 23 чэрвеня ўзбудзілі крымінальную справу.
21.06.2011
Супрацоўніка міліцыі, які вечарам у суботу, 18 чэрвеня, у цывільным адзенні адпачываў ва ўрочышчы Дубаўка, пабілі п’яныя хлопцы. Па факце здарэння міліцыя праводзіць праверку.
17.06.2011
У Астравецкім раёне сёлета ўзрасла колькасць крымінальных спраў, узбуджаных па артыкуле “Наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў”. 13 чэрвеня па гэтым артыкуле ўзбуджаная трэцяя справа. За ўвесь мінулы год іх было ўсяго дзве.
21.12.2010
Суд Астравецкага раёна вынес два прыгаворы па фактах супраціўлення работнікам міліцыі з прымяненнем насілля. Абодва ўступілі ў законную сілу.
20.12.2010
У Радашкавічах каля кінатэатра “Мір” позна вечарам у суботу, 18 снежня, мясцовы жыхар ударыў кулаком у нос 20-гадоваму грамадзяніну Узбекістана. Удар аказаўся смяротным.
13.12.2010
У адным з дамоў на вуліцы 8 Сакавіка ў райцэнтры 36-гадовы нецвярозы маладзечанец моцна пабіў 60-гадовага пенсіянера. Міліцыя 11 снежня ўзбудзіла крымінальную справу.