Два смяротныя ўдары нажом у шыю атрымаў вечарам 27 студзеня 52-гадовы мужчына без пэўнага месца жыхарства ў кватэры аднаго з дамоў на вуліцы Валынца. Па падазрэнні ў забойстве затрыманы 47-гадовы гаспадар кватэры.
Цёплы жнівеньскі дзень. Сонца не проста свеціць, яно – смаліць. Тром мужчынам і жанчыне, якія абедаюць ля кастра, не горача. За гады, што жывуць пад адкрытым небам, яны прызвычаіліся да ўсяго: і да спёкі, і да марозу, і да ганьбы з боку людзей, якія глядзяць на іх, бамжоў, з пагардай.