Дзе б ні кідала жыццё чалавека, а родныя сцежкі ўсё роўна паклічуць да сябе. Вось так ужо немаладыя муж і жонка Хархалёвы – Эдуард і Тамара – завіталі ў нашу Ілью, каб адшукаць штосьці забытае, але такое роднае.
Ларыса нарадзілася ў лясной вёсачцы Пералясанка, ці на хутары Нелюбы. Тут прайшло яе дзяцінства, бо пасля бацькам далі кватэру ў Белакорцы, адтуль, пасля заканчэння школы, яна паехала паступаць адразу ў педагагічнае вучылішча, а пасля ў інстытут.
Фотавыстава Карнэліуша Консэка “Ты не адзін”, прымеркаваная да Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь, павінна адкрыцца 8 снежня ў выставачнай зале Сілівановіча.
Першы рэспубліканскі злёт сяброў фотааб’яднанняў і фотааматараў адбыўся 21-23 кастрычніка на базе аздараўленчага цэнтра “Надзея”. Дзеці, што адпачываюць там, прайшлі майстар-класы ў прафесіяналаў фотасправы.
Пераможцамі Другога рэспубліканскага конкурса “Прэс-фота Беларусі – 2011” сталі муж і жонка з Маладзечна – Алёна і Аляксей Сталяровы. Узнагароджанне адбылося 13 мая ў Мінску.
Вакол дзіцячага сада №30 тады, у 1984 годзе, было “балота” – дзяцей па кладачках пераводзілі. Супрацоўніцы сада выйшлі на суботнік, каб навесці парадак і прыгажосць.
“Абутковая фабрыка”, – напісаў на адваротным баку фотаздымка, які прынёс у рэдакцыю, маладзечанец Аляксандр Салагуб. У якім годзе было зробленае фота, ён не памятае. Але дакладна ведае, што ў той час фабрыка была ў росквіце.
Фотаздымак 5 “А” класа Крывіцкай школы, у той час яна была сямігадовая, зроблены ў незвычайны год. У невядомы космас першым у свеце падняўся Юрый Гагарын, і кожны з нас марыў стаць касманаўтам або лётчыкам.
Мядзел. Вясна. Сакавік. Дружнай кампаніяй дзяўчаты высыпалі на вуліцу. Сярод іх і віляйчанка Таццяна Кур’яновіч. Вясёлая, разумная, таварыская дзяўчына, у якой заўсёды было вельмі шмат сяброў.
Упершыню на старонках нашай газеты гэты фотаздымак з’явіўся 19 лютага 2010 года. На той час не знайшлося ніводнага чалавека, які б мог хоць нешта расказаць пра яго гісторыю.