weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 0° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 0° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4041
1 долар 2.1058
100 рас.руб. 3.1947
16.08.2012
Ноччу 16 жніўня 27-гадовая жанчына-вадзіцель аўтамабіля “Фольксваген Пола” у Ашмянскім раёне па дарозе ў бок мытнага пункта пропуску “Каменны Лог” выехала на сустрэчную паласу руху, сутыкнулася з фурай “Вольва” і загінула на месцы здарэння.
15.08.2012
У вёсцы Дамашы 10 жніўня адарваўся ад грузавіка КАМаз і перакуліўся ў двары жылога дома прычэп з сілікатнымі блокамі. Па шчаслівай выпадковасці людзі ў здарэнні не пацярпелі.
07.08.2012
Спякота стала прычынай дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося 6 жніўня на вуліцы Замкавая. 18-гадовая кіроўца аўтамабіля “Фольксваген Джэта” не справілася з кіраваннем і ўрэзалася ў прыдарожнае дрэва.
02.08.2012
На закругленні дарогі на вуліцы Барунскай у райцэнтры 1 жніўня вадзіцель аўтамабіля “Міцубісі”, які ўцякаў ад патрульнай машыны дзяржаўтаінспекцыі, не справіўся з кіраваннем і трапіў у аварыю. У здарэнні загінула жонка кіроўцы, якая ехала разам з ім.
17.07.2012
Аўтамабіль БМВ-323 сутыкнуўся з пасажырскім аўтобусам “Радзіміч” каля вёскі Будзішча Ільянскага сельсавета 16 ліпеня. Вадзіцель БМВ загінуў на месцы здарэння, кіроўцу аўтобуса і трох пасажыраў адвезлі ў бальніцу.
12.07.2012
Дзяржаўтаінспекцыя Гродзенскай вобласці распрацавала новы эскіз расцяжкі, тэкст на якой папярэджвае гасцей з суседніх краін: парушэнне правілаў дарожнага руху на дарогах Гродзеншчыны недапушчальнае.
09.07.2012
Аўтамабіль “Рэно-Меган Сцэнік” раніцай 7 ліпеня ў вёсцы Белае на аўтадарозе Маладзечна – Смаргонь на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў дрэва. У машыне знаходзіліся пяцёра маладых людзей. Цудам усе засталіся жывыя.
28.06.2012
Са шматлікімі траўмамі галавы і траўмай левай рукі 27 чэрвеня ў Астравецкую раённую бальніцу трапіў 24-гадовы жыхар вёскі Спонды. У Спондах ён ехаў на матацыкле “Іж” па вуліцы Цэнтральная і перакуліўся.
25.06.2012
Грузавік ГАЗ-5201 сутыкнуўся ў лабавую з легкавушкай “Ніва” 23 чэрвеня ў вёсцы Беніца Лебедзеўскага сельсавета. Вадзіцель і пасажыр “Нівы” з цяжкімі траўмамі дастаўленыя ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.
18.06.2012
У вёсцы Вішнева 17 чэрвеня пад коламі аўтамабіля “Хонда Цывік” загінуў 25-гадовы пешаход. 24-гадовы вадзіцель іншамаркі кіраваў машынай у стане алкагольнага ап’янення, паведамляе прэс-служба дзяржаўтаінспекцыі Мінскай вобласці.
14.06.2012
Святлафор і дарожныя знакі на астраўку бяспекі на перакрыжаванні Вялікага Гасцінца і вуліцы Гарадоцкай знёс аўтамабіль “Аўдзі-100” позна вечарам 13 чэрвеня. Людзі не пацярпелі.
14.06.2012
Гродзенская дзяржаўтаінспекцыя распрацавала эскізы расцяжак на англійскай мове. На расцяжках па-англійску напісана: “На Гродзеншчыне ліхачоў пазбаўляюць правоў. Адназначна”.