weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4235
1 долар 2.1213
100 рас.руб. 3.204
19.04.2013
У чацвер, 18 красавіка, мужчына паведаміў супрацоўнікам міліцыі, што ў яго на дачы хтосьці разбіў аконнае шкло, пракраўся ў дачны дом у садовым таварыстве “Альфа-89” каля вёскі Пралескі і скраў 10 камплектаў пасцельнай бялізны.
13.11.2012
Двое нецвярозых маладзечанцаў пятага жніўня скралі з аўтамабіля “Форд-Сіера” 140 тысяч рублёў і 90 долараў. Суд вынес ім прыгавор 15 кастрычніка, які ўжо ўступіў у законную сілу.
30.08.2012
Паблізу адной з крам горада 23 жніўня каля апоўначы 18-гадовы мясцовы жыхар пабіў 38-гадовага маладзечанца. Перад здарэннем яны пасварыліся.
01.08.2012
Барсетку з двума мабільнымі тэлефонамі, дакументамі і грашыма на агульную суму 5 мільёнаў 160 тысяч рублёў украў невядомы злачынца з незачыненага аўтамабіля ў адным з гаражных кааператываў горада 31 ліпеня.
30.07.2012
Пінжак з мабільным тэлефонам у кішэні ўкралі на дыскатэцы ў Любанскім доме культуры ў 19-гадовай дзяўчыны. Паводле заявы пацярпелай, здарэнне адбылося 28 ліпеня ў перыяд ад 23 да 24 гадзін.
27.07.2012
У міліцыю 26 ліпеня звярнуўся 51-гадовы мінчанін і заявіў, што ў перыяд ад 24 да 25 ліпеня ў вёсцы Мацькаўцы Альковіцкага сельсавета з яго незамкнёнага аўтамабіля “Рэно” знік партаманет з валютай і беларускімі рублямі.
26.07.2012
Міліцыя раскрыла крадзеж электрарухавікоў са збожжасушыльных коплексаў у вёсках Дзягілі і Лук’янавічы. Устаноўлена, што рухавікі ўкралі два 31-гадовыя жыхары Купы (куротны пасёлак Нарач), якія нідзе не працуюць і былі судзімыя.
09.07.2012
Кашалёк з сумачкі 34-гадовай маладзечанкі выцягнуў невядомы злодзей у нядзелю, 8 ліпеня, на ранку райспажыўтаварыста, што на вуліца Багдана Хмяльніцкага ў Маладзечне.
22.06.2012
Ноччу 21 чэрвеня каля дома №48 на вуліцы Францішка Скарыны была абкрадзеная аўтамашына “Опель Корса”. Злачынца, разбіўшы шкло ў машыне, забраў з яе панэль, чахол і іншую маёмасць на агульную суму 2 мільёны 800 тысяч рублёў.