weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 0° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4085
1 долар 2.127
100 рас.руб. 3.2009
06.08.2012
Паблізу вёскі Міхалова Ракаўскага сельсавета 5 жніўня ў 46-гадовай жыхаркі Мінска выкралі сумку-халадзільнік, два ноўтбукі, красоўкі, тры дыскі, заплечнік. Сума скрадзенага – 20 мільёнаў 650 тысяч рублёў.
30.07.2012
Пінжак з мабільным тэлефонам у кішэні ўкралі на дыскатэцы ў Любанскім доме культуры ў 19-гадовай дзяўчыны. Паводле заявы пацярпелай, здарэнне адбылося 28 ліпеня ў перыяд ад 23 да 24 гадзін.
26.07.2012
Міліцыя раскрыла крадзеж электрарухавікоў са збожжасушыльных коплексаў у вёсках Дзягілі і Лук’янавічы. Устаноўлена, што рухавікі ўкралі два 31-гадовыя жыхары Купы (куротны пасёлак Нарач), якія нідзе не працуюць і былі судзімыя.
09.07.2012
Кашалёк з сумачкі 34-гадовай маладзечанкі выцягнуў невядомы злодзей у нядзелю, 8 ліпеня, на ранку райспажыўтаварыста, што на вуліца Багдана Хмяльніцкага ў Маладзечне.
22.06.2012
Ноччу 21 чэрвеня каля дома №48 на вуліцы Францішка Скарыны была абкрадзеная аўтамашына “Опель Корса”. Злачынца, разбіўшы шкло ў машыне, забраў з яе панэль, чахол і іншую маёмасць на агульную суму 2 мільёны 800 тысяч рублёў.