Тэлерадыёарганізацыя Беларусі і Расіі плануе зняць мастацкі фільм, у сюжэце якога будуць адлюстраваныя падзеі, што адбываліся ў 1914 годзе ў Смаргонскім раёне.
На аўтадарозе каля вёскі Навасёлкі 17 студзеня ў 11 гадзін супрацоўнікі аддзелаў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і дзяржаўтаінспекцыі затрымалі грузавы аўтамабіль ГАЗ-52 з ломам чорнага металу.
Дабрачынны фонд “Крэўскі замак” ладзіць у Крэве з 1 ліпеня па 15 жніўня летні лагер “Крэўская ўнія – 2011”. Кожнаму валанцёру знойдзецца работа па душы, кажуць арганізатары.
Суд Смаргонскага раёна вынес прыгаворы двум маладым людзям, якія ў чэрвені прынеслі снарад у бліндаж першай сусветнай вайны, што каля Крэва. У ліпені ён узарваўся. Загінуў 18-гадовы хлопец. 18-гадовая дзяўчына і 20-гадовы хлопец былі шпіталізаваныя.
Свята Крэўскага замка, прысвечанае 625-годдзю падпісання Крэўскай уніі, прайшло каля яго муроў у суботу, 14 жніўня. Пачаўся фэст у 17 гадзін, доўжыўся да 20 гадзін, потым была моладзевая дыскатэка ў клубе.