weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
13.11.2012 AЎТАР(Ы): Вадзім Бярозкін
Мужчыну 34 гады, а ён паспеў адседзець у турме і за забойства, і за рабаванне, і за парушэнне аўтарскіх правоў. Цяпер яго асудзілі за выраб і захоўванне наркотыкаў.
28.10.2012 AЎТАР(Ы): Сяргей ГАБРУКОВІЧ
Нецвярозыя, 30-гадовы маладзечанец і 27-гадовы жыхар вёскі Адамавічы, 2 ліпеня каля 15.00 скралі мабільны тэлефон з усёй гарнітурай. Ён каштуе больш за два мільёны рублёў. На выручаныя грошы мужчыны купілі выпіўку.
28.10.2012 AЎТАР(Ы): Аддзел інфамацыі
Маладзечанскі міжраённы камітэт дзяржкантролю правёў праверку на прадпрыемстве “Нарачанская ніва-2004”. Праверка паказала, што таварыства ў гэтым годзе не прыняло неабходных мер для нарыхтоўкі корму.
27.10.2012 AЎТАР(Ы): Руслан КУНАВІЧ
Вілейская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету агучыла парушэнні прыроднага заканадаўства, якія былі ў верасні.
26.10.2012 AЎТАР(Ы): Дзяніс ГІРЛОЎСКІ
У чэрвені 29-гадовы нецвярозы мужчына каля 16.00 непадалёк ад вячэрняй школы ўдарыў кулаком у твар дзяўчыну, якая дапамагала па доме яго ж маці, і забраў у яе 450 тысяч рублёў.
13.09.2012 AЎТАР(Ы): Таццяна КАСЬЯН
У панядзелак, 10 верасня Следчы камітэт ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле “Рабаванне”. Падазраецца 30-гадовы раней судзімы жыхар Маладзечна.
29.06.2012 AЎТАР(Ы): Сяргей ЗЯНЬКО
22-гадовы жыхар вёскі Більцавічы Любанскага сельсавета абвінавачаны ў тым, што ў вёсцы Навікі 27 чэрвеня ўдарыў нажом свайго равесніка, жыхара Пінска. У пацярпелага – пранікальнае раненне левай ныркі.
28.11.2011 AЎТАР(Ы): Сяргей ЗЯНЬКО
Жавальныя гумкі на суму больш за 1 мільён 200 тысяч рублёў украў у райцэнтры ў магазінах “Асарці” і “Мінскі край” 24-гадовы мінчанін, раней судзімы за незаконны абарот наркотыкаў. 26 лістапада ўзбуджаная крымінальная справа.
15.04.2011 AЎТАР(Ы): Сяргей ЗЯНЬКО
Крымінальную справу супраць 25-гадовага мужчыны 13 красавіка ўзбудзіла міліцыя. Праведзеная праверка паказала, што 12 красавіка ў вёсцы Зані Старагабскага сельсавета падазроны ў злачынстве бензапілой парэзаў свайго знаёмага.
14.01.2011 AЎТАР(Ы): Сяргей ЗЯНЬКО
У Алёхнавічах у вясковы магазін 11 студзеня каля паловы дзесятай гадзіны раніцы зайшоў мужчына, дастаў пісталет і, пагражаючы ім, забраў з сабой літровы кардонны пакет віна.
13.12.2010 AЎТАР(Ы): Сяргей ЗЯНЬКО
Серыю крадзяжоў з вясковых магазінаў раскрылі супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку райаддзела міліцыі сумесна з калегамі з абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў.
13.12.2010 AЎТАР(Ы): Сяргей ЗЯНЬКО
Злачынцы таксама рыхтуюцца да Новага года. 10 снежня днём 40-гадовы маладзечанец, раней судзімы за крадзяжы, каля магазіна “Гардэн”, што на вуліцы Багдана Хмяльніцкага, спрабаваў украсці штучную сасну.
18.11.2010 AЎТАР(Ы): Сяргей ЗЯНЬКО
На Вялікім Гасцінцы каля кафэ “Караван” 13 лістапада каля паловы восьмай гадзіны вечара аўтамабіль “Фольксваген-Гольф” на пешаходным пераходзе збіў 46-гадовую жанчыну.
21.10.2010 AЎТАР(Ы): Сяргей ЗЯНЬКО
Дзесяць гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму – прыгавор 23-гадоваму жыхару Радашкавічаў Юрыю М., якога суд Маладзечанскага раёна прызнаў вінаватым у забойстве сваёй 60-гадовай маці.