На гэтых выхадных людзі змогуць пабачыць адразу дзве незвычайныя нябесныя з'явы - метыярытны (ці "зорны") дождж і суперпоўню. Астраномы крыху разгубленыя з-за таго, што абедзве з'явы практычна супадуць па часе, адна касмічная з'ява можа зацьміць другую, піша "Гродзенская праўда" са спасылкай на БЕЛТА.
Мы не маглі бачыць у нашых шыротах сонечнае зацьменне, якое адбылося 2 чэрвеня ў палярных абласцях планеты, затое 15-16 чэрвеня зможам назіраць месяцавае зацьменне.