23 кілаграмы сыру 11 сакавіка спрабаваў вынесці са склада Валожынскага філіяла Маладзечанскага малочнага камбіната 53-гадовы рабочы філіяла, жыхар вёскі Каштаноўка.
140 жыхароў вёсак Вілейскага і Маладзечанскага раёнаў падмануў 25-гадовы маладзечанскі прадпрымальнік Павел Б. Летам мінулага года ён збіраў у вяскоўцаў малако і здаваў на малочны камбінат. Грошы за малако людзі атрымалі толькі пасля ўзбуджэння крымінальнай справы.
Усё падаражэла на рынку ў параўнанні з мінулым годам – сала, масла, тварог, а вось бульба нават трохі падзешавела. І гэта нягледзячы на тое, што шмат у якіх гаспадарках ураджайнасць знізілася.