Мядзельскія выратавальнікі 2 красавіка на аўтадарозе Полацк – Вільня, недалёка ад вёскі Канстанцінава Свірскага пасялковага савета, з аўтамабіля “Опель Зафіра”, які ўрэзаўся ў дрэва, вызвалялі пасажыра.
Супрацоўнікі Смаргонскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях 23 сакавіка выратавалі ад смерці 50-гадовага рыбака, жыхара Смаргоні, які праваліўся пад лёд на возеры Свір.
У бліжэйшыя выхадныя аўтадарога Мінск – Калачы – Мядзел будзе знаходзіцца пад асаблівым кантролем дзяржаўтаінспекцыі, папярэджвае прэс-служба ДАІ Мінскай вобласці.
На тэрыторыі Нацыянальнага парка "Нарачанскі" 7-8 лютага прайшоў улік дзікіх жывёлаў. Навукоўцаў здзівіла адсутнасць слядоў жыццядзейнасці лісаў і цецеруковых птушак.
Літаратурнае аб’яднанне “Медуніца” дзейнічае пры цэнтральнай раённай бібліятэцы ад 19 студзеня. Па словах дырэкатара ЦРБ Людмілы Несцяровіч, кіраўніком “Медуніцы” прапанавалі стаць Валянціне Яфімавай.
“Прачытала ў вашай газеце матэрыял пра Старыя Габы. Засмуцілася, што ніхто ў вёсцы так і не змог расказаць журналісту, адкуль пайшла яе назва. Мая версія паходжання населенага пункта – таксама не гістарычнае даследаванне. Я яе чула ад старых людзей”.
Сямейнай пары з Будслава – 31-гадовай раней судзімай жанчыне і 27-гадоваму мужчыну – прад'яўлена абвінавачанне ў жорсткім забойстве дзяўчыны-агранома мясцовай гаспадаркі.
1 студзеня ў міліцыю звярнуўся 51-гадовы жыхар вёскі Пузыры, у якога 31 снежня каля 22.00 з пограба ў двары дома зніклі свіная тушонка і 1,5 літра віна.