29.12.2009

Калядамі ў нашай сям'і загадвае бабуля. Штогод яна рупіцца аб святочным стале задоўга да Каляд, ведае, дзе танней купіць карп, мак або селядцы. У гэтым годзе бабуліны веды давялося пераняць і мне. Упершыню Каляды я адзначала не дома на ўсім гатовым, а ў суседняй вёсцы Вайнідзеняты, дзе нам з сябрамі прыйшлося самім ладзіць святкаванне Нараджэння Хрыстова.