weather -4° Маладзечна
weather -4° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -4° Ашмяны
weather -3° Валожын
weather -4° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
13.11.2012
Мужчыну 34 гады, а ён паспеў адседзець у турме і за забойства, і за рабаванне, і за парушэнне аўтарскіх правоў. Цяпер яго асудзілі за выраб і захоўванне наркотыкаў.
30.09.2012
У гаражы свайго дома 24-гадовая жыхарка Радашкавічаў дазволіла свайму  знаёмаму варыць опій. Суд пазбавіў жанчыну ад пакарання, бо яна трапіла пад амністыю.
13.07.2012
10 гадоў зняволення па прыгаворы суда Ашмянскага раёна атрымаў 48-гадовы грамадзянін Літвы Вітаўтас Гудэлайціс за незаконны перавоз праз мяжу Беларусі наркатычных і псіхатропных рэчываў.
09.11.2011
Дзесяць гадоў пазбаўлення свабоды з канфіскацыяй маёмасці. Такі прыгавор вынес 2 лістапада суд Ашмянскага раёна 27-гадоваму грамадзяніну Літвы, якога абвінавацілі ў перавозцы праз мытны пункт “Каменны Лог” дзесяці кілаграмаў гашышу.
07.09.2011
Суд Маладзечанскага раёна прагаварыў 33-гадовага маладзечанца, ураджэнца Вілейкі Дзмітрыя М. да васьмі гадоў пазбаўлення свабоды за незаконныя дзеянні з наркотыкамі.
08.08.2011
У суботу, 6 жніўня, смаргонскія пагранічнікі затрымалі ў пункце пропуску "Каменны Лог" буйную партыю рэчыва расліннага паходжання. Мяркуецца, што гэта гашыш.
28.06.2011
Спецыяльная праграма “Мак” праводзіцца ў Беларусі ад 1 чэрвеня. Падчас мерапрыемстваў міліцыя знішчае пасевы маку і канапель. На тэрыторыі Маладзечанскага раёна ад 1 да 28 чэрвеня выяўлена 20 фактаў пасеву наркаўтрымальных раслін.
21.06.2011
Учора, 20 чэрвеня ў 5 гадзін раніцы, у пункце пропуску Каменны Лог смаргонскія пагранічнікі сумесна з супрацоўнікамі Ашмянскай мытні затрымалі каля 105 кг гашышу і псіхатропных рэчываў – найбуйнейшую ў гэтым годзе партыю.
10.06.2011
Дзевяць гадоў пазбаўлення свабоды ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з частковай канфіскацыяй маёмасці. Такі прыгавор 2 чэрвеня вынес суд Ашмянскага раёна 30-гадоваму жыхару Ашмянаў Дзмітрыю А. за кантрабанду і незаконны абарот наркотыкаў.
10.04.2011
Смерць сябра ад перадазіроўкі наркотыкаў прымусіла Мікалая па-іншаму паглядзець на жыццё. Перад гэтай трагічнай падзеяй малады чалавек два з паловай гады ўжываў наркотыкі.
29.09.2010
Раённы суд прыгаварыў жыхара райцэнтра і жыхара вёскі Вялікія Сямюны да розных тэрмінаў зняволення за незаконныя дзеянні з асабліва небяспечным наркотыкам метадон. Абвінавачаныя не пагадзіліся з прыгаворам і абскардзілі яго ў Гродзенскі абласны суд.
20.08.2010
На лініі памежнага кантролю ў Каменным Логу 15 жніўня пагранічнікі спынілі аўтамабіль “Мерсэдэс”, якім кіраваў 35-гадовы грамадзянін Літвы. Літовец уязджаў у Беларусь.
29.01.2010
Рэцыдывістам стаў 28-гадовы жыхар вёскі Косічы Юры Чаўлытка, спажываючы наркотыкі. 25 студзеня ўступіў у сілу прыгавор суда Вілейскага раёна, паводле якога Юры за незаконны абарот наркотыкаў без мэты збыту павінны правесці ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму два гады.