Пераклады мемуараў дыпламата і кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага апублікаваныя ў часопісе “Arche” ў №6. Краязнаўца і даследчык з Залесся Сяргей Верамейчык адзначае, што гэта першая публікацыя мемуараў на беларускай мове.
На правым беразе Ушы, ля руін Маладзечанскага замка, з’явіцца батанічны сад і горад майстроў. А госці горада павязуць адсюль у якасці сувеніра жаночую начную сарочку, якая, калі пацягнуць за тасёмку, адразу спадае на падлогу.
Залескі сельскі савет быў адабраны ў якасці пілотнага рэгіёну для рэалізацыі праекта Еўрапейскага Саюза і Арганізацыі Аб'яднаных Нацый “Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні”.