weather 15° Маладзечна
weather 15° Вілейка
weather 18° Смаргонь
weather 15° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 15° Мядзел
weather 18° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4873
1 долар 2.1364
100 рас.руб. 3.1332
18.10.2012
У суботу адкрыты адноўлены помнік ахвярам трагедыі 5 мая 1943 года ў вёсцы Боркі на Вілейшчыне. У той дзень фашысты спалілі жывымі амаль усіх жыхароў невялічкай лясной вёскі непадалёк Ільі. Сведчыць Фаіна Анасовіч (Кучка), якая 12-гадовай дзяўчынкай перажыла гэту трагедыю.
04.07.2012
Маёй прабабулі, Сівец Ганне Фёдараўне, ёсць што расказаць сваім унукам і праўнукам пра тую страшную вайну, якая чорным крылом закранула і нашу сям’ю.
25.11.2011
Мемарыяльную дошку ў памяць аб загінуўшых вілейскіх супрацоўніках органаў унутраных спраў прымацавалі да валуна, які стаіць каля будынка РАУС супрацоўнікі райаддзела міліцыі ў чацвер, 24 лістапада.
13.10.2011
Сустрэча памяці беларускага паэта, перакладчыка, краязнаўцы Пятра Бітэля адбудзецца ў Вішневе ў суботу, 15 кастрычніка.
24.06.2011
Канферэнцыя “Захаваем памяць аб вайне праз дыялог пакаленняў” прайшла 22 чэрвеня ў СШ №5. Арганізавала яе настаўніца рускай мовы і літаратуры кіраўнік клуба “Пошук” Лідзія Князева.
08.03.2011
У дзень пахавання Міколы Ермаловіча, 5 сакавіка, ля яго магілы сабраліся прадстаўнікі маладзечанскай інтэлігенцыі.
12.11.2010
Месцы пахавання салдат першай сусветнай вайны, размешчаныя на тэрыторыі Вілейскага раёна, наведалі віляйчане і маладзечанцы ў чацвер, 11 лістапада. Акцыя па ініцыятыве мастака і краязнаўцы Барыса Цітовіча была прымеркаваная да 92-годдзя заканчэння той вайны.
14.07.2010
Кветкі да памятнага знака гетману Украіны Піліпу Орліку ўсклалі 12 ліпеня ў Касуце прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары ў Беларусі і мясцовай улады.
08.07.2010
Пасведчанне ганаровага грамадзяніна Вілейскага раёна за вядомага віляйчаніна краязнаўцу Анатоля Рогача, якога ўжо няма ў жывых, 3 ліпеня атрымаў яго сын Юры.
12.03.2010
У музеі “Вілейшчына літаратурная”, які працуе ў Ільянскай сярэдняй школе, адбыліся літаратурныя чытанні, прысвечаныя 70-годдзю паэта і журналіста Уладзіміра Дубовіка. На сустрэчу з вучнямі і настаўнікамі прыехалі людзі, якія добра яго ведалі.
04.11.2009
Свет уздыхнуў з палёгкай, але тады ён яшчэ не ўсвядоміў, наколькі грандыёзнай і катастрафічнай аказалася вайна. Якія вялізныя ахвяры, бедствы і ўзрушэнні прынесла яна чалавецтву. Загінулі мільёны людзей, разбураныя помнікі сусветнай культуры. Знішчаныя плады стваральнай працы цэлых пакаленняў.
25.09.2009
Штраф да 30 базавых велічынь (1 050 000 рублёў) альбо арышт да 15 сутак могуць атрымаць сябры вілейскай арганізацыі “Таварыства аховы помнікаў” за недазволенае ўладамі ўсталяванне ля вёскі Красны Беражок трох мемарыяльных крыжоў у гонар змагара з савецкім рэжымам Расціслава Лапіцкага і ахвяраў савецкіх рэпрэсій.
22.09.2009
Дзве мемарыяльныя дошкі на валунах у гонар дружбы паэтаў Эдварда Жалігоўскага і Тараса Шаўчэнкі адкрылі 20 верасня ў вёсцы Карэкаўцы вілейскія краязнаўцы і прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары.