Супрацоўнікі райаддзела міліцыі адшукваюць 78-гадовага жыхара вёскі Абадоўцы Эдуарда Лазарэвіча, які 4 чэрвеня каля 18 гадзін пайшоў з дому і да гэтага часу яго месцазнаходжання невядомае.
Сёння раніцай, 21 сакавіка, у драўляным жылым доме ў вёсцы Даўгінава пасля тушэння пажару выратавальнікі знайшлі цела 78-гадовага гаспадара. Папярэдняя прычына смерці – атручэнне чадам.
У 73-гадовага пенсіянера ў яго кватэры вечарам 21 лютага два рабаўнікі забралі 350 тысяч рублёў. Злачынства міліцыя раскрыла на наступны дзень, пасля зварота пацярпелага ў дзяжурную часць.
Да пяці гадоў пазбаўлення свабоды ў выпраўленчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму 6 лютага прыгаварыў суд Валожынскага раёна 71-гадовага жыхара вёскі Чартавічы Сакаўшчынскага сельсавета.
Аддзяленне крымінальнага вышуку Вілейскага РАУС шукае зніклага без вестак 73-гадовага Мікалая Акуліча, жыхара вёскі Любань, які 10 лістапада пайшоў з дому і цяпер яго месцазнаходжанне невядомае.
Удзельнікі клуба пажылых людзей “Верас” дадуць канцэрт у раённым Цэнтры культуры (РЦК) у суботу, 26 лістапада. Канцэрт “Не дазваляй душы старэць” пачнецца а 15 гадзіне.
Пракуратура Маладзечанскага раёна перадала ў суд крымінальную справу па абвінавачанні двух мінчан, якія, па выніках папярэдняга расследавання, 26 жніўня ў адным з садовых таварыстваў да смерці збілі 74-гадовага пенсіянера.
Супраць пенсіянера, жыхара вёскі Чартавічы, 12 кастрычніка, пасля праведзенай праверкі, была ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле "Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, якое па неасцярожнасці прывяло да смерці пацярпелага".
У вадаёме ў вёсцы Валодзькі Радашкавіцкага сельсавета ў сераду, 9 снежня, знайшлі цела 72-гадовага пенсіянера. Падчас анатаміравання трупа ў крыві эксперты выявілі больш за 5 праміле алкаголю.