Госці фестывалю-кірмашу "Залессе запрашае сяброў", які адбыўся сёння, 6 жніўня, на падворках, падрыхтаваных жыхарамі Залесся і Залескага сельсавета, маглі пачаставацца язэпаўкай, шмурдзюком і іншымі прысмакамі.
Учора, 2 ліпеня, завяршыўся штогадовы фэст у Будславе, прысвечаны нябеснай апякунцы Беларусі Маці Божай Будслаўскай. 1 ліпеня ў Будслаў прыбылі амаль 2500 пешых пілігрымаў.
Каб бабулям з аддзялення кругласутачнага знаходжання для пажылых і інвалідаў у Жупранах было весялей напярэдадні 8 Сакавіка, выхаванцы мясцовага дзіцячага сада падрыхтавалі канцэрт “Мілая бабуля”.
Падумаць над новым сцэнарыем "Дажынкаў-2011", якія пройдуць у Маладзечне, прапанаваў 11 сакавіка Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барысам Батурам.
Сёння, 6 сакавіка, маладзечанцы адзначылі Масленіцу. Упершыню за апошнія некалькі гадоў святкавалі не ў парку, а на ўскраіне горада - на тэрыторыі дзіцячага цэнтра культуры "Расток", што па вуліцы Буйло.
Паводле легенды, у трэцім стагоддзі нашай эры ўладны і жорсткі рымскі імператар Клаўдзій II вырашыў, што мужчына без сям’і, жонкі і абавязкаў куды лепш змагаецца ў бітве, і таму забараніў салдатам жаніцца. Святы Валянцін, чыім імем названае свята, быў звычайным святаром, які ўпотай ад усіх, пад полагам ночы асвячаў шлюб закаханых.
На чатырох могілках горада 31 кастрычніка і 1 лістапада праводзілі Дзень памяці продкаў, ці Дзяды работнікі раённых Дома культуры і метадычнага цэнтра.
Свята Крэўскага замка, прысвечанае 625-годдзю падпісання Крэўскай уніі, прайшло каля яго муроў у суботу, 14 жніўня. Пачаўся фэст у 17 гадзін, доўжыўся да 20 гадзін, потым была моладзевая дыскатэка ў клубе.